Спорт22

Латвійскі баскетбаліст Ціма скончыў жыццё самагубствам у цэнтры Масквы — на дзень нараджэння былой жонкі, спявачкі Седаковай

Ганна Седакова некалі была жонкай аднаго з найлепшых футбалістаў Беларусі Валянціна Бялькевіча, які памёр у 2014-м.

Яніс Ціма. Фота: Roman Kruchinin / Euroleague Basketball via Getty Images

У ноч на 17 снежня з'явілася трагічная навіна: 32-гадовы латвійскі баскетбаліст Яніс Ціма быў знойдзены мёртвым у цэнтры Масквы. Першапачатковая версія — самагубства. Хутка пачалі ўсплываць дэталі: побач з целам спартсмена ляжаў тэлефон, на экране якога было відаць паведамленне ад яго экс-жонкі, вядомай спявачкі Ганны Седаковай з «Віягры», з просьбай ператэлефанаваць, піша Championat.com.

Усяго за тыдзень да гэтага, 9 снежня, стала вядома пра развод Ганны і Яніса. 

Па словах Седаковай, іх адносіны былі бурнымі: сваркі, расстанні, прымірэнні. Ціма цяжка перажываў разрыў і не хаваў сваіх эмоцый. У сацыяльных сетках з'яўляліся пасты і трансляцыі, у якіх ён казаў пра свой боль і нават згадваў суіцыдальныя думкі. Ён абвінавачваў Седакову ў тым, што яна аддала перавагу грошам, а не іх каханню.

Ганна Седакова. Скрыншот відэа з яе інстаграма

Напярэдадні трагедыі, 16 снежня, Ганна святкавала свой 42-і дзень нараджэння. Яніс павіншаваў яе — усё ж такі яны былі разам чатыры гады. Магчыма, гэта і прывяло да трагічных наступстваў. Пакуль застаецца шмат пытанняў, і расследаванне павінна праліць святло на абставіны здарэння.

Шлюб з Ганнай зрабіў Ціму шырока вядомым нават сярод тых, хто далёкі ад баскетбола. Але Яніс быў таленавітым гульцом.

Яшчэ ў 2010 годзе ён заваяваў бронзу на юнацкім чэмпіянаце Еўропы разам са зборнай Латвіі. Пачаўшы кар'еру на радзіме, ён выступаў за «Ліепаяс Лаўвас», «Вентспілс» і ВЭФ. У 2013 годзе яго выбралі на драфце НБА пад 60-м нумарам — «Мэмфіс Грызліз». Аднак, як гэта часта бывае з еўрапейскімі гульцамі, шанцу пагуляць у НБА ён так і не атрымаў. Тым не менш Ціма праявіў сябе ў Еўропе. У 2015 годзе ён далучыўся да пецярбургскага «Зеніта», дзе правёў два паспяховыя сезоны і стаў улюбёнцам заўзятараў. У 2017 годзе ён дасягнуў піку сваёй кар'еры і перайшоў у Еўралігу, дзе выступаў за такія клубы, як «Басконія» і «Алімпіякас».

Яніс Ціма і Ганна Седакова. Фота: Champioinat.com

З 2022 года яго кар'ера пайшла на спад. Спробы замацавацца ў чэмпіянатах Пуэрта-Рыка, Іспаніі і Турцыі былі няўдалымі. У гэты перыяд ён знаходзіўся ў складаных адносінах з Ганнай, і, мяркуючы па ўсім, эмацыйныя перажыванні не лепшым чынам адбіваліся на яго гульні. У гэтым годзе Яніс прыняў прапанову выступаць у расійскай медыябаскетбольнай лізе 3x3.

Каментары2

  • Дурань
    17.12.2024
    Ніводная баба ня вартая таго каб проста браць і паміраць.
  • Ром
    18.12.2024
    Бомбическая новость. Кто знал певичку и кидателя мяча в пустую корзину ,отзовитесь

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць