Свет

Падчас візіту на Корсіку Папа Францішак асвяціў піцу ФОТАФАКТ

Папа Францішак, якому сёння споўнілася 88, днямі пабываў з візітам на Корсіцы. Гэта першы прыезд кіраўніка каталіцкай царквы на востраў за ўсю гісторыю. Пры гэтым Францішак не наведаў цырымонію адкрыцця Сабора Нотр-Дам, якая адбылася за тыдзень да гэтага, хоць французскія ўлады яго там вельмі чакалі, паведамляе Міжнароднае французскае радыё.

Інстаграм Папы Францішка

Шмат людзей стаяла за бар'ерамі падчас яго праезду на папамабілі па Аяча (адміністрацыйны цэнтр Корсікі). Людзі працягвалі яму немаўлятаў, якіх ён дабраслаўляў, крычалі яго імя … А вытворца піцы з мясцовага італьянскага рэстарана працягнуў Францішку для блаславення «талерку з піцай.

«Мы ведалі, што Папа, выходзячы з сабора, павінен прайсці проста перад нашым рэстаранам. Мы таксама ведалі, што зона павінна быць першапачаткова закрытая для публікі, — распавёў уладальнік рэстарана Янік Віланова, —

Але мой піцаёла, Лука Арэна, шчыры вернік, казаў мне апошнія дзесяць дзён, што калі Папа пройдзе, ён дасць яму піцу».

Віланова спачатку сам не быў упэўнены ў разумнасці гэтага ўчынку:

«Я крыху баяўся наконт сіл правапарадку. Але, паглядзеўшы ранішнія кадры, мы ўбачылі, што з самага пачатку ён спыняўся і шмат размаўляў з дзецьмі, што ахова не была занадта строгай, таму я падумаў, чаму б і не».

За дзесяць хвілін да праходу пантыфіка перад ягонай установай Янік Віланова папярэдзіў Луку Арэну, які паставіў сваё «тварэнне» ў печ.

«Ён сказаў мне: «Я прыгатую яе ў апошні момант, я не хачу, каб Папа еў халодную піцу!»». Піца, спецыяльна прыгатаваная для Папы, была без празмернасцяў: «Ён зрабіў яе ў форме сэрца, і з вельмі простае начынне: таматавы соус і мацарэла».

І вось, нарэшце, Папа набліжаецца. Лука Арэна выходзіць з рэстарана з піцай у руках. Францішак заўважае яго, і ахова дазваляе яму падысці і перадаць страву. «Папа паглядзеў на яго і сказаў: «Гэта для мяне?» і затым узяў яе ў рукі», — усміхаецца Янік Віланова: «У выніку, ён трымаў яе ў руках каля пяці або шасці секунд, а затым ахоўнік забраў яе ў яго».

Гэта была кароткая сцэна, але яна кранула і начальніка, і супрацоўніка.

«Я бачыў, як Лука вярнуўся ў дом са слязьмі на вачах. Для яго, вельмі рэлігійнага чалавека, гэта быў сапраўды вялікі момант», — кажа рэстаратар, для якога такі «кранальны момант», паказаны па тэлевізары ў прамым эфіры, можа абярнуцца яшчэ і ростам прыбытку.

Ён выказаў надзею на гэта. У планах таксама — дадаць у меню «Піцу Папы Рымскага».

Каментары

Цяпер чытаюць

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!8

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Усе навіны →
Усе навіны

Агуркі па 20 рублёў, баравікі — па 100. Ці варта ехаць на Камароўку ў кастрычніку?2

Беларускую пару на роўным месцы аштрафавалі на французска-швейцарскай мяжы на 17500 еўра29

Шыкоўны гатэль у Мінску прапаноўвае імерсіўную вячэру са старажытнымі беларускімі стравамі — як гэта выглядае?8

«Атрымліваю 10 тысяч за месяц, але ўсё роўна мару аб кватэры»2

На фронце загінуў былы гулец зборнай Украіны па футболе Раман Максімюк

У пустыні Гобі пабудавалі музей, падобны да яек дыназаўраў. Ён амаль не мае патрэбы ў кандыцыянерах нават пры 55 градусах спёкі3

Трамп увёў «пякельныя санкцыі» супраць Расіі. І тут жа адмяніў іх22

Ці дастаткова проста спаласнуць бутэльку для вады? Спецыялісты тлумачаць, чаму гэта небяспечная звычка4

У Кітаі мужчына 19 гадоў выдаваў сябе за памерлага брата-блізнюка. Яго выкрыла былая дзяўчына брата1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!8

У мінскім гандлёвым цэнтры Palazzo сабралася даўжэзная чарга. Па дармовых мядзведзікаў!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць