Свет44

Мадэлі OnlyFans пачалі ва Украіне плаціць падаткі і ваенны збор. Колькі ўдалося сабраць?

На сёння 350 стваральнікаў кантэнту на OnlyFans задэкларавалі свае даходы ў падатковай, піша «Эканамічная праўда». 

350 стваральнікаў кантэнту на OnlyFans задэкларавалі ўжо 305,4 млн грн даходу (7,3 млн даляраў), заплаціўшы 59 млн грн (1,4 млн даляраў) падатку на даходы фізічнай асобы і ваеннага збору. 

Пра гэта паведаміў кіраўнік падатковага камітэта Вярхоўнай Рады Данііл Гетманцаў.

«Факт, што дзяўчаты не заплацілі падатак своечасова, не можа быць падставай для крымінальнага пераследу, калі падаткі ўжо выплачаны. Праваахоўнікі падтрымліваюць такі падыход», — адзначыў ён.

Раней паведамлялася, што больш за 5000 чалавек з Украіны, якія займаюцца публікацыяй кантэнту на Onlyfans, з 2020 па 2022 год зарабілі 123 мільёны долараў, але не заплацілі падаткаў, бо гэта немагчыма з-за заканадаўства.

У лістападзе ў Вярхоўнай Радзе зарэгістравалі дапрацаваны законапраект аб дэкрыміналізацыі стварэння парнаграфічнага кантэнту.

Кіраўнік падатковага камітэта Вярхоўнай Рады Данііл Гетманцаў адзначыў, што будзе настойваць на ўключэнні законапраекта па дэкрыміналізацыі арт. 301 Крымінальнага кодэкса Украіны (распаўсюджванне парнаграфіі).

Ім прапануецца, каб дарослых людзей за стварэнне і распаўсюджванне відэа інтымнага характару не саджалі.

Крымінальная адказнасць застанецца выключна за:

  • парнаграфію без згоды (порнапомста, deep fake).
  • экстрэмальнае порна (гвалт, зоа-, некрафілія).
  • парнаграфія з дзецьмі і распаўсюджванне сярод дзяцей.

Сутэнёрства, уцягванне ў прастытуцыю і гандаль людзьмі застаюцца крымінальнымі злачынствамі.

Каментары4

  • Кира
    18.12.2024
    Объясните, а я смотрю вы опытный в этом вопросе 🤦‍♀️
  • :)
    18.12.2024
    Кібэрпрастытуцыя, апроч мастурбацыйнага матэрыялу, які прапануе звычайныя порнасайты, можа таксама прадаваць ілюзію стасункаў, і нярэдка нават ілюзію сэксуальнай ўлады (калі OFаншчыца выконвае канкрэтныя жаданьні спажыўцоў), ствараючы такім чынам больш моцны тып залежнасьці.

    Любая залежнасьць, якая шкодзіць сацыяльным функцыям, і вядзе да неапраўданых стратаў, можа характарызавацца як праблема з галавой. Але гэта таксама тычыцца і спажыўцоў "бясплатнага" порну
  • Воля
    18.12.2024
    Вот учитесь ябатьки. 350 создательниц контента заработали 7.3 миллиона долларов или в среднем по 21 тысячи долларов на каждую. А вы фактически делаете тоже самое, работая на лукашистскую власть, но за копейки продавая свою совесть. Если она вообще у вас есть. А здесь все честно и открыто, никакого лицемерия и вертикальных начальников. Отработали и получили честно заработные деньги, да еще и никому вреда не принесли, как это делаете вы, выслуживаясь перед Лукашенко и его вертикалью.

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі13

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі13

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць