Каментары да артыкула

МЗС Расіі: Лічым неабходным удзел Беларусі ў перамовах па Украіне

  • Меркеліха Менск-3
    18.12.2024
    Гэта будуць вырашаць украінцы, а не нейкая ш.... якая з'яу́ляецца злачыннай асобай
  • Як сказаць "Не" словам "Да"
    18.12.2024
    Калі б Крэмль быў зацікаўлены запрасіць на перамовы Лукашэнку альбо ягоных прадстаўнікоў, то падтрымка прагучала б па іншаму. Крэмль паспрабаваў бы падняць суб'ектнасць Лукашэнкі, дзеля чаго ён меў бы рацыю сакцэнтаваць увагу на тым, што Беларусь самастойная і незалежная дзяржава, і што без уліку яе суверэнных інтарэсаў трывалы рэгіянальны мір немагчымы. Замест гэтага Захарава фактычна дае зразумець, что ставіцца да Беларусі як да безумоўнай зоны расейскага ўплыву, а да Лукашэнкі - як да васала Крамля, які паслухмяна будзе выконваць ўсе загады адтуль. Не сакрэт, што падобным чынам да Лукашэнкі ставяцца і на захадзе, ня гледзячы на ягоныя ўжо нікому не цікавыя "сігналы".
    Запрашаць васалаў нават Крамлю сэнсу няма - ня тый выпадак, бо тут не ААН, дзе большасць галасоў можа нешта вырашыць. А запрашаць амаль што цалкам падкантрольнага Лукашэнку дзеля таго, каб толькі сімвалічна падняць ягоную суб'ектнасць у вачах сусвету- Крамлю ўвогуле не патрэбна. Перамовы па спыненні агню - справа вельмі жорсткая і цынічная з мінімальнай колькасцю прысутных і з большага непублічная. Тут слухаюць толькі тых, хто альбо непасрэдна здольны спыніць агонь, альбо вырашальна ўплывае на спыненне агню. Па ўсіх прыкметах - нават калі да перамоваў дойдзе, то палітычнага ўрэгулявання канфлікту там не прадугледжваецца. Бо для геапалітычна блізарукага Трампа гэта надта складана, непазбежна выкліча шмат крытыкі ў ягоны адрас, але заўважных палітычных ачкоў Трампу не дадасць. У выпадку ж простага спынення страляніны гэты нарцыс вернецца на радзіму і пад авацыю халуёў з GOP горда заявіць: "Я прывез мір!". Бо наўрадці ён ведае, хто такі Чэмберлен.
  • Ха
    18.12.2024
    І Карач гэтага жадае, як і Крэмль.