Беларускіх канькабежцаў дапусцілі да алімпійскай кваліфікацыі ў нейтральным статусе
Міжнародны саюз канькабежцаў (ISU) дапусціў расійскіх і беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў алімпійскай кваліфікацыі ў нейтральным статусе.

Фота: МАК
Зімовая Алімпіяда пройдзе праз год, у лютым 2026 года ў Мілане і Карціна д'Ампеца. Каб узяць удзел у Гульнях-2026, трэба выканаць алімпійскую кваліфікацыю.
Пасля ўварвання ва Украіну на беларускі і расійскі біятлон, лыжныя гонкі і хакей быў накладзены бан.
Цяпер чытаюць
Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта
Каментары