Грамадства1313

Манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра дабраліся да Швейцарыі

Беларусы Швейцарыі паведамілі, што манашкі Свята-Елісавецінскага манастыра прадаюць свае тавары на калядным кірмашы на Плошчы Рэфармацыі ў Лугана, піша тэлеграм-канал Motolkohelp.

Фота: Motolkohelp

Звяртае ўвагу, што інфармацыя ў іх палатцы напісана на італьянскай мове (Лугана знаходзіцца ў італамоўным рэгіёне краіны), а не на французскай ці нямецкай. Гэта сведчыць пра тое, што яны прыехалі ў Лугана спецыяльна, альбо раней знаходзіліся ў Італіі, але наўрад ці наведвалі іншыя рэгіёны Швейцарыі (там гавораць на іншых мовах).

У пачатку снежня манашак гэтага манастыра выгналі з кірмашу ў польскім Шчэціне пасля таго, як беларускія і польскія СМІ зноў нагадалі, каго яны падтрымліваюць і куды ідуць сродкі ад продажу іх прадукцыі ў Еўропе. Пазней высветлілася, што іх выгналі яшчэ з аднаго кірмашу ў Польшчы — у Торуні.

Акрамя таго, у пачатку снежня стала вядома, што Z-манашкі ўдзельнічаюць у кірмашы ў Катавіцах, які арганізуе кампанія Jarmarki Śląskie. Больш за два тыдні таму туды накіравалі запыт арганізатарам гэтага кірмашу, але да гэтага часу не атрымалі адказу.

Каментары13

  • Спадар
    21.12.2024
    Ваўка ногі жывяць!
  • Сочувствующий
    21.12.2024
    По хорошему, надо было бы вообще их всех одним скопом добавить в санкционные списки ЕС и визы отобрать.
  • аж
    21.12.2024
    Сум, якія дзверы? Расейскі свет іх за людзей ня лічыць. Так, угнаенне для наступных імперскіх планаў.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт4

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць