Грамадства

Памёр Сяргей Любчук

У Брэсце памёр Сяргей Любчук — вядомы ў горадзе культурны дзеяч, заслужаны работнік культуры Беларусі. Яму было 84 гады.

Сяргей Любчук нарадзіўся 2 мая 1940 года ў Дзівіне Кобрынскага раёна.

Скончыўшы Брэсцкае музычнае вучылішча па класе баяна, а пасля Беларускую дзяржаўную кансерваторыю, ён працаваў у Брэсцкім музвучылішчы выкладчыкам і тут жа кіраваў аркестрам рускіх народных інструментаў.

Пасля дзясятак гадоў Сяргей Любчук аддаў аркестру і хору ансамбля «Брэстаўчанка» Брэсцкага электрамеханічнага завода, а ў 1981 годзе стварыў у Брэсце знакаміты ансамбль песні і танца «Бярэсце» пры абласным Палацы культуры прафсаюзаў. Гэты калектыў — пастаянны ўдзельнік гарадскіх і абласных канцэртаў, лаўрэат разнастайных конкурсаў і фестываляў. Ансамбль аб'ездзіў з канцэртамі многія краіны свету. Адначасова Любчук з'яўляўся мастацкім кіраўніком народнай харавой групы «Красуні» брэсцкай фірмы «Прадтавары».

Сяргей Любчук сам пісаў музыку і вершы, творы яго аўтарства ўвайшлі ў рэпертуар не толькі брэсцкіх, але і іншых калектываў Беларусі. Шмат твораў ён прысвяціў сваёй малой радзіме і Брэсту.

Развітанне з Сяргеем Любчуком адбудзецца ў нядзелю, 22 снежня, у 12.00 у ніжнім храме Свята-Васкрасенскага сабора па адрасе вул. Маскоўская, 271.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць