Грамадства2020

Прагіб залічаны. Пяскоў заявіў, што пад уражаннем ад пытання беларускага блогера Улада Бумагі Пуціну

Беларускі блогер Улад Бумага 19 снежня трапіў на прамую лінію да Пуціна і моцна прагнуўся перад ім. У Крамлі гэта ацанілі. Пяскоў публічна зрабіў камплімент розуму блогера. 

Найпапулярнейшы беларускі дзіцячы блогер Улад Бумага стаў нечаканым госцем на выніковай канферэнцыі Уладзіміра Пуціна.

Пуцін з Пясковым патролілі беларуса. 

— У нас нетрадыцыйны госць, — прадставіў Улада Дзмітрый Пяскоў.

— У якім сэнсе? — патроліў Пуцін. 

Але блогер Улад Бумага быў вельмі сур'ёзным і кампліментарным. Ён назваў расійскія рэсурсы «нашымі», пахваліў іх, спытаў «навошта блакаваць ютуб, калі нашы пляцоўкі добра спраўляюцца?» 

Акрамя таго, як «чалавек, у якога 80 млн падпісчыкаў», ён спытаў у Пуціна парады: на якіх сэнсах ён павінен выхоўваць маладое пакаленне?

У адказ на гэта прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў паведаміў, што быў «шчыра ўражаны» беларускім блогерам. 

«Мяне шчыра ўразіў вось гэты малады чалавек, ён сапраўды задаў вельмі самавітае, вельмі разумнае пытанне», — сказаў Пяскоў прапагандысту Паўлу Зарубіну.

Блогер Улад Бумага, таксама вядомы пад псеўданімам Улад А4, найпапулярнейшы беларускі блогер, які працуе для дзяцей.

Цягам доўгага часу здымаў відэаролікі забаўляльнага характару, напрыклад, удзельнічаў у чэленджы, дзе павінен быў правесці 24 гадзіны ў незвычайным месцы, застацца на ноч на батутнай арэне і іншыя. Бумагу вінавацяць у капіраванні кантэнту замежных блогераў.

Каментары20

  • - $
    22.12.2024
    ён сапраўды задаў вельмі самавітае, вельмі разумнае пытанне», — сказаў Пяскоў
    ...
    якое? пра ю-туб? дык... толькі $$$ і нічога асабістага
  • мелкота
    22.12.2024
    Как-то индифферентно.
  • убачылі жоўтыя кропкі на гэтай паперцы ?
    22.12.2024
    но што расейскамоўныя убачылі жоўтыя кропкі на гэтай паперцы ?

Цяпер чытаюць

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

У Лідскім замку пачалі праводзіць незвычайныя экскурсіі на досвітку

У Германіі выставілі на аўкцыён карціну Фердынанда Рушчыца

Расійскі рэактыўны дрон «Бандэроль» упаў у Петрыкаўскім раёне9

У Еўропе з'явіўся новы лаўкостар з квіткамі ад 40 еўра1

У Пецярбургу партнёр выгнаў беларуску з кватэры ў адной майцы. За яе крыкі яе ж пакаралі арыштам4

У Індыі пры спробе бацькоў выратаваць 18‑гадовага сына ад суіцыду загінулі ўсе трое2

Правесці Аляксандра Мілінкевіча ў апошні шлях прыйшлі сотні беларусаў2

У Хабараўску знайшлі жывым вахтавіка з Мазыра1

Прэзідэнт Польшчы пасмяротна ўзнагародзіў Аляксандра Мілінкевіча 14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

У Оршы затрымалі налётчыка, які днямі абрабаваў ювелірную краму ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць