Свет

У Аўстраліі памёр кракадзіл Бёрт — зорка культавага ў 1980-я фільма «Дандзі па мянушцы «Кракадзіл»

На момант смерці Бёрту было каля 90 гадоў, паведаміла адміністрацыя парка Crocosaurus Cove, у якім жыў кракадзіл. Ён дасягаў пяці метраў у даўжыню і важыў 700 кілаграмаў, піша Бі-бі-сі.

Кадр з культавага ў 1980-я фільма

«Бёрт быў сапраўды адзіным у сваім родзе. Ён быў не проста кракадзілам; ён быў сілай прыроды і напамінам пра магутнасць і веліч гэтых неверагодных стварэнняў», — гаворыцца ў паведамленні парка ў Facebook.

Рэптылія жыла ў няволі з 1980-х гадоў, пасля таго як яе злавілі на рацэ Рэйнальдс. Бёрт стаў адным з самых пазнавальных прадстаўнікоў свайго віду пасля выхаду фільма «Дандзі на мянушцы «Кракадзіл» у 1986 годзе. Фільм быў намінаваны на «Оскар» за найлепшы сцэнар, які напісаў Пол Хоган, што выканаў галоўную ролю ў фільме.

З 2008 года Бёрт утрымліваўся ў парку Crocosaurus Cove і быў адным з самых вядомых яго рэзідэнтаў. Паводле адміністрацыі парка, у Бёрта быў складаны характар, і за ўсё жыццё ён так і не знайшоў сабе пару. У парку плануюць усталяваць памятны знак у яго гонар.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Усе навіны →
Усе навіны

Як законна пазбавіцца ад небяспечнага дрэва ў двары і не атрымаць штраф

У РНР знайшлі крытычныя дзіркі. Пад пагрозай 70 працэнтаў сайтаў2

Віцебскі студэнт стварыў праграму для кантролю за станам радзімак

У Мінску рабочы зваліўся з даху і загінуў1

У Мінску адкрылі яшчэ адзін Mak.by9

Памочнік Пуціна: Справа ідзе да завяршэння канфлікту ва Украіне11

Полацкае прадпрыемства выпускае «правераныя ў баявых умовах» бронекамізэлькі ZoV4

Стала вядома, якія маркі машын беларусы найбольш завозяць з-за мяжы2

Каманды Ціханоўскай і Наўроцкага паставілі кропку ў спрэчцы вакол Касцюшкі37

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода3

Што вядома пра арышт і зняволенне сенатара Ігара Сяргеева, дырэктара Беларускага цэментнага завода

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць