Грамадства2222

У свеце стала менш атэістаў. Але ў Еўропе рэлігія адступае 

У 2020—2024 гадах адбыўся выразны спад колькасці атэістаў і агностыкаў — вынікае з ацэнак сацыёлагаў.

Фота: Wisnu Widjojo / Unsplash

Галоўны бенефіцыяр новага трэнду — будызм

Колькасць няверуючых імкліва ідзе на спад — адзначае рэдактар Business Insider Polska Яцэк Фрончык.

Толькі з 2020 па 2024 гады глабальная колькасць агностыкаў і атэістаў скарацілася на 166 мільёнаў. Калі паглядзім на больш шырокі часавы гарызонт (2010—2024), гэтая лічба складзе амаль 188 мільёнаў.

Тут ключавую ролю адыграў Кітай, дзе дзесяцігоддзямі на дзяржаўным узроўні прапагандаваўся атэізм, як некалі ў Савецкім Саюзе. Аднак апошнім часам у Паднябеснай назіраецца адыход ад атэізму.

Адыходзячы ад атэізму, кітайцы найчасцей аддавалі перавагу будызму.

Цікава, што падобная тэндэнцыя назіраецца і ў Японіі, дзе атэізм таксама саступае месца будызму.

Ёсць таксама кітайцы, якія, развітваючыся з атэізмам, выбіраюць традыцыйныя этнічныя рэлігіі. За чатыры гады колькасць іх вызнаўцаў павялічылася прыкладна на 5,8%.

Мусульмане, індуісты, вызнаўцы юдаізму — іх таксама болей

За апошнія чатыры гады колькасць мусульман (сунітаў і шыітаў) таксама вырасла. 

Найбольшае павелічэнне абсалютных значэнняў адзначаецца ў традыцыйна мусульманскіх краінах, дзе насельніцтва хутка расце — у Інданезіі, Пакістане і Бангладэш. Адноснае павелічэнне зафіксаванае ў краінах, дзе мусульмане — не карэннае насельніцтва: на Мальце, у Канадзе і Нідэрландах.

Індуізм цяпер мае каля 1,1 мільярда прыхільнікаў, і індуістаў таксама за чатыры гады стала больш. Найбуйнейшым цэнтрам індуізму застаецца Індыя, дзе колькасць вызнаўцаў павялічылася на 34 мільёны.

Паслядоўнікі юдаізму, якіх больш за 16 мільёнаў чалавек, хоць і з’яўляюцца найменшай групай сярод асноўных рэлігійных традыцый, дынамічна растуць у такіх краінах, як ЗША і Францыя.

Хрысціян стала меней, але каталікі трымаюцца

Хрысціян на свеце каля 2,3 мільярда. Аднак з 2020 па 2024 год іх колькасць зменшылася на 28 мільёнаў.

Так, у Мексіцы да хрысціян сябе адносяць на 10 мільёнаў менш людзей, чым раней, а ў ЗША — на 8 мільёнаў.

Сярод хрысціян адносна лепш за ўсіх трымаюцца каталікі. Яны адзіная буйная хрысціянская дэнамінацыя, вызнаўцы якой у сусветным маштабе не толькі не зменшылі сваёй колькасці, але нават паказалі рост (на 14,3 мільёна за чатыры гады).

Значны рост колькасці каталікоў зафіксаваны ў Бразіліі, Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга (+6,3 мільёна) і ЗША (+4,5 мільёна).

А вось у Польшчы колькасць каталікоў зменшылася прыкладна на 3,2 млн — канстатуе Фрончык.

Беларусы ў рэлігійным плане памяркоўныя

Згодна з данымі WVS/EVS, беларуская шкала агнастыцызм-рэлігійнасць (дзе 0 азначае поўны агнастыцызм, 1 — поўную рэлігійнасць) складае 0,42. Беларусы крыху больш схіляюцца да нерэлігійнасці, чым расіяне (0,53). Сярод краін ЕАЭС Беларусь мае найніжэйшы ўзровень рэлігійнасці.

Сярод краін Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Беларусь трымаецца недзе пасярэдзіне: менш агнастычная, чым Чэхія (0,26) або Эстонія (0,28). Але больш агнастычная, чым, напрыклад, Венгрыя (0,57) або Літва (0,68).

У параўнанні з некаторымі заходнімі краінамі, Беларусь знаходзіцца амаль на адным узроўні з Германіяй (0,41). Гэта вышэй за паказчык Швецыі (0,28), але ніжэй за Аўстрыю (0,47) і ЗША (0,53).

Такім чынам, мяркуючы па даных WVS/EVS, беларуская рэлігійная культура займае прамежкавае становішча паміж традыцыйна секулярызаванымі краінамі і тымі, дзе рэлігія моцна ўплывае на грамадства.

Каментары22

  • апошні інспэктар
    24.12.2024
    рэлігія рэлігіі ня роўная. калі рэлігія вучыць быць верным дыктатару і бараніць трыадзіную русь, лепей ёй скарачацца
  • Гарадзенец
    24.12.2024
    Можна параўнасць каталіцкія Польшчу і Літву ды Беларусь, Украіну і Расію, моцна русіфікаваныя і саветызаваныя, дзе дамінуе праваслаўны-астэізм. Або рэгіёны Беларусі каталіцкія і праваслаўныя. Каб адчуць розніцу.
  • Ганка
    24.12.2024
    Сьмешныя лічбы. Хрысьціяне скараціліся на 28 мільёнаў. У межах 2,3 млрд агульнае колькасьці хрысьціянаў, 28 млн = 0,028 млрд — гэта ў рамках статыстычнае пагрэшнасьці.

Цяпер чытаюць

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка прызначыў кіраўніка Кампартыі Сыранкова сенатарам14

У Хабараўску пры дзіўных абставінах знік вахтавік з Мазыра3

У Беларусі паляўнічыя забілі вельмі рэдкага чорнага воўка24

Колькі прыватных школ і садкоў засталося ў Беларусі3

«Страшны трэск і грукат». На світанку Гомель разбудзілі гучныя гукі ў небе3

«Людзі баяцца заказваць». Прадавец з Wildberries страціў больш за $10 тысяч, але не сыходзіць7

Як 29‑гадовы беларус навучыўся шыць па ютубе і стварыў бізнэс на рэчах са смецця2

«Нікуды я ад яе не магу збегчы». Гісторыя сяброўства Марфы Рабковай і Насты Лойкі4

Хірург аспрэчыў галоўныя міфы пра ўкусы і выдаленне кляшчоў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі5

Дзевяць чалавек памерлі ў Брэсце і Мінску — усім ім уводзілі адныя і тыя ж лекі. У прэпараце знайшлі бактэрыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць