Свет

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

Аб гэтым паведамляюць крыніцы брытанскага выдання The Telegraph, блізкія да сям'і Асадаў, якая нядаўна збегла з Сірыі ў Расію.

Асма Асад. Фота: Hassan Ammar / AP

49-гадовая Асма Асад, жонка былога прэзідэнта Сірыі Башара Асада, была ізаляваная ад кантактаў з іншымі людзьмі з-за дыягнаставанага лейкозу. Паводле брытанскага выдання The Telegraph, лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50.

«Асма знаходзіцца ў крытычным стане і не можа кантактаваць з іншымі» — паведаміў адзін з суразмоўцаў выдання, які падтрымлівае сувязь з сям'ёй Асадаў.

Іншая крыніца ў Маскве адзначыла: «За апошнія тыдні стан Асмы заставаўся крытычным, а шанцы на выжыванне ацэньваліся як 50/50».

Згодна з The Telegraph, ізаляцыя Асмы Асад была неабходная, каб пазбегнуць рызыкі заражэння інфекцыйнымі захворваннямі. Некаторы час у Маскве Асму даглядаў яе бацька Фаваз аль-Ахрас, які, паводле крыніц, вельмі перажывае за стан дачкі.

Канцылярыя Башара Асада яшчэ ў маі 2024 года паведаміла, што ў Асмы быў дыягнаставаны востры міелаідны лейкоз — агрэсіўная форма раку, якая паражае касцяны мозг. Раней яна праходзіла лячэнне ад раку грудзей, але ў 2019 годзе абвясціла пра поўнае выздараўленне.

Асма Асад нарадзілася і вырасла ў Лондане. У Вялікабрытаніі яна працавала інвестыцыйным банкірам у амерыканскім банку JP Morgan. Яна выйшла замуж за Башара Асада ў 2000 годзе, у год, калі ён стаў прэзідэнтам Сірыі. Асма праз пасярэднікаў кантралявала ключавыя сектары сірыйскай эканомікі, уключаючы тэлекамунікацыі, нерухомасць, банкаўскую сферу і гандаль.

Башар Асад, які кіраваў Сірыяй на працягу амаль 25 гадоў, уцёк разам з сям'ёй у Расію пасля таго, як сірыйскія паўстанцы 8 снежня ўзялі пад кантроль сталіцу краіны Дамаск. Сам Асад пасля заявіў, што яго эвакуацыі ў Расію папярэднічалі «калапс сірыйскай арміі і параліч дзяржаўных інстытутаў». Паводле яго сцвярджэння, ад арміі і народа той не адмаўляўся.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць