Грамадства2323

Канапацкая: Ніякая гэта не апазіцыя, а зборышча самазванцаў і махляроў

Акрамя камуніста Сяргея Сыранкова, пра стаўленне да чарговага памілавання палітвязняў Tochka.by запыталася і іншую спарынг-партнёрку Лукашэнкі — Ганну Канапацкую, якой паводле сцэнарыя дасталася роля «дэмакратычнага» кандыдата. Адпаведна з гэтым яе стаўленне да палітвязняў аказалася куды мякчэйшым, чым у праўладнага камуніста, а вось да апанентаў улады, якім удалося выехаць за мяжу — зусім не.

«Я перакананая ў неабходнасці змякчэння пакарання з магчымым ужываннем амністыі і памілавання ў дачыненні да максімальнай колькасці асоб, прыцягнутых да адказнасці за падзеі папярэдняга электаральнага цыклу», — заявіла Ганна Канапацкая.

Але пры гэтым абвінаваціла ў тым, што гэтыя людзі знаходзяцца за кратамі, зусім не тых, хто іх туды змясціў і там утрымлівае. На яе думку, у гэтым вінаватыя тыя апаненты ўлады, якія жывуць за мяжой:

«Па-першае, ніякая гэта не апазіцыя, а зборышча самазванцаў і махляроў. Па-другое, яны імкнуцца ўцягнуць максімальную колькасць беларусаў у дзейнасць, якая падпадае пад крымінальную і адміністрацыйную адказнасць», — паведаміла спарынг-партнёрка.

Каментары23

  • Acab
    28.12.2024
    Ўлада гэта тыя людзі, хто агрэсыўным гвалтам ці яго пагрозай змушаюць іншых да нейкіх дзеяньняў, пажаданых ўладай.

    Апазыцыя гэта тыя людзі, што супрацьстаіць такім дзеяньням ўлады.

    Ці апазыцыя тыя людзі, хто замест людзей, хто зараз ўва ўладзе, прагнуць змушаць іншых да пажаданых сабой дзеяньняў?
  • Петька
    28.12.2024
    Аня, расслабься, завтра женский день в бане. Я понимаю, что ты говоришь то, что тебе приказали, а иначе твоему и твоего отца бизнес ждет все то, что познали тысячи беларусов, которые убежали из страны спасаясь от репрессий.
  • Вольга
    28.12.2024
    Аня ідзі ў баню.

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Шаноўныя сябры, дзякую вам за падтрымку». Расійскі блогер Ілля Варламаў у інтэрв'ю згадаў Беларусь і беларускую мову26

На Камароўцы з'явіліся першыя лісічкі2

Якія чыста беларускія жанры можна знайсці на найбольш поўнай музычнай карце свету?4

Хто ён, муж Дуа Ліпы, які кінуў школу дзеля футболу, а зараз лічыцца галоўным фаварытам на ролю Джэймса Бонда1

У Швейцарыі пройдзе рэферэндум, каб абмежаваць колькасць насельніцтва краіны 10 мільёнамі чалавек15

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў9

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць