Свет44

У гімн Славакіі дадалі фуяру. Калі стаў вядомы кошт новай аранжыроўкі, узнялася буча

«Над Татрамі бліскае, грымяць грамы» — новы ўрад вырашыў падправіць славацкі гімн.

Пратэст супраць прэм'ера Робэрта Фіцы ў Браціславе. 17 лістапада 2024 года. AP Photo / Petr David Josek

Тэксту і музыкі гімна не чапалі, але проста асучаснілі аранжыроўку: мелодыя стала больш урачыстай, а ў пачатку і канцы цяпер іграе фуяра — гэта традыцыйны славацкі музычны інструмент, папярочная флейта з трыма адтулінамі.

Міністарка культуры Марціна Шымкавічава (Martina Šimkovičova) напісала ў фэйсбуку, што ад новай версіі ў яе «мурашкі па скуры і на душы». Але новае гучанне спадабалася не ўсім. Многія лічаць, што гімн стаў гучаць як пахавальны марш. Дый увогуле нашто даўніну рушыць і навіну ўводзіць? Людзі былі звыкшыся да старадаўняе версіі.

Сапраўдны скандал пачаўся, калі стала вядома, што за новую аранжыроўку дырыжор Оскар Рожа (Oskar Rózsa) атрымаў 46 500 еўра (каля 155 тысяч рублёў). Між тым ён блізкі да той самай нацыяналістычнай Славацкай нацыянальнай партыі, да якой належыць і міністарка культуры. Ліберальная апазіцыя схапілася за гэтую нагоду, каб раскрытыкаваць.

Рожа за словам у кішэню таксама не палез і заявіў, што яго версія гімна «не для лібералаў», якім лепш «сядзець у сваіх норках», бо іх час у Славаччыне мінуў.

На гэта ўжо адрэагаваў і лідар апазіцыйнай «Прагрэсіўнай Славаччыны» Міхал Шымечка (Michal Šimečka): «Гімн належыць усім!»

«Журналісты стогнуць пра бюджэт і выдаткі. А сотні мільёнаў еўра, якія трацяцца на гей-прайды, іх не хвалююць», — заявіла Шымкавічава.

Славацкі гімн быў напісаны ў 1844 годзе студэнтам-адраджэнцам Янушам Матушкам і з таго часу заставаўся нязменны. Яго простыя словы «Над Татрамі бліскае, грымяць грамы… Супынім іх, браты, бо як яны супыняцца, славакі ажывуць», пакладзеныя на музыку народнай песні «Капала крынічку, зазірала ў яе», пайшлі ў народ.

«Над Татрамі бліскае» такая ж неад'емная частка нацыянальнай традыцыі, як «Марсэльеза» ў Францыі, «Шчэ нэ ўмэрла» ва Украіне і «Мы выйдзем шчыльнымі радамі» для беларусаў.

У часы Чэхаславаччыны гімн краіны чэхаў і славакаў складаўся з дзвюх мелодый: першым гралі куплет чэшскай, а пасля — славацкай. З 1993 года ў незалежнай Славаччыне гімн стаў складацца з двух куплетаў уласнага арыгінала.

Урадавая кааліцыя ў Славаччыне складаецца з дзвюх левацэнтрысцкіх партый і нацыяналістычнай Славацкай нацыянальнай партыі. Унутрыславацкі разлом праходзіць найбольш між лібераламі з аднаго боку і сацыял-кансерватарамі з другога, як і ў Польшчы. Але, у адрозненне ад Польшчы, у Славаччыне моцныя і прарасійскія колы, да якіх адносяць і прэм'ера Робэрта Фіцу. Яны абумоўленыя як гістарычна, так і эканамічным інтарэсам. Славаччына, як і Венгрыя і Аўстрыя, не маючы ўласнага выхаду да мора, да апошняга былі прывязаныя да паставак нафты і газу з Расіі.

Каментары4

  • Чел
    03.01.2025
    Словаки Оскару Рожу сейчас расфуярят.
  • ЯНКА
    04.01.2025
    🎼 Вельмі велічна й прыгожа атрымалася! А вось гімн Ізраілю «Ха-Тыква», нягледзячы на вялізарны ўнёсак яўрэяў у сьвятовую музычную культуру, нейкі надта прэсьненькі. Мяркую, такая песьня больш пасавала б нейкай мыла-драме.
    🪇 Затое надта падабаюцца мне гімны, да прыкладу, Савудаўскай Арабіі й Нігэрыі. А наш «Магутны Божа» зусім па-за канкурэнцыяй.
  • Скандал на пустым месцы
    04.01.2025
    Прыгожы гімн. 46000 - невялікія грошы для рэчаў такога ўзроўня.

Цяпер чытаюць

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома пра смерць доўгажыхаркі Марыі Канановіч з Валожыншчыны, якой па пашпарце быў 121 год7

Маці забітай у Ізраілі Яніны: Яе муж Алі тэлефанаваў мне ў Гомель, абражаў дачку і адчайна яе раўнаваў11

Расія нанесла ўдары па мосце цераз Дняпро ў Кіеве. Ён выстаяў2

У польскай вайсковай жандармерыі адкрылі таямнічы канверт: трое трапілі ў бальніцу, 133 чалавекі эвакуявалі5

На рэйсе «Белавія» чатырохгадовую дзяўчынку пасадзілі асобна ад маці6

Беларуса абавязалі выехаць з Польшчы: ён пратэрмінаваў візу і не змог атрымаць ДНЖ

У Тбілісі п'яны расіянін памачыўся з балкона на наведвальнікаў кавярні і крычаў «Слава Расіі»19

Палякі разабралі на мяжы аўтамабіль жонкі важнага беларускага чыноўніка. У пошуках наркотыкаў13

У Мінску 1 і 2 кастрычніка будуць перакрываць рух. Спіс вуліц1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак21

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць