Каментары да артыкула

«Мы, хто змагаецца з Богам». Выйшла новая кніга псіхолага Пітэрсана, які выклікае такія спрэчкі

  • .
    06.01.2025
    Які ж гэта "дзёрзкі інтэлектуальны выклік", калі з дапамогаю адных састарэлых канцэпцый (Юнга) інтэрпрэтуюцца другія састарэлыя (біблейскія)?
    Зразумела, што ў любых тэкстах пра людзей можна знайсці карыснае для розуму і этыкі. Але ж важна і заўважаць, колькі ісціны ў тых тэкстах і інструментах, якімі разглядаюць тэксты.
    Калі ў Бібліі шукаюць нейкія глыбінныя сэнсы, нават не тыя, што там прапісаны, а нібыта больш схаваныя - гэта ўсё роўна рэшткі рэлігійнасці.
    Так што тут і "псіхалогія" у дрэнным сэнсе, як падвід графаманіі, а не тое, што дае новыя веды і дапамагае разумець людзей.
  • Жвір
    06.01.2025
    ., Рацыя. Зрабілася модна пераймацца лухтой. А яшчэ заўважце, перш, чым перайсьці да больш-менш сутнасьці, аўтар артыкулу "скарміў" чытачу h-індэкс героя й колькасьць падпісчыкаў ... :)) Вельмі паказальна.
  • .
    06.01.2025
    > "Каін увасабляе тып «прыгнечанага», чыя крыўда апраўдвае насілле, у тым ліку братазабойства." "Ідэалогіі, празмерна засяроджаныя на няроўнасцях, могуць ператварыцца ў культ крыўды."

    Гэта пра адчуванне меры. Калі змаганне за выпраўленне несправядлівасці можа прывесці да яшчэ большай несправядлівасці (забойства).
    Але не трэба даводзіць да абсурду і прыраўноўваць любую працу над пытаннямі справядлівасці ажно да рызыкі забойства.
    Такім чынам, увесь "інтэлектуалізм" зводзіцца да маніпуляцыі.
  • .
    06.01.2025
    Заўсёды было. А аўтар даў кантэкст, што правільна ў журналістыцы.
  • Жвір
    06.01.2025
    ., гэта не кантэкст, гэта акцэнт.
  • .
    06.01.2025
    Ну, часткова можа быць, але гэтае "правыя-левыя" на маё меркаванне не паўплывала.
  • Жвір
    06.01.2025
    ., лухту можна надзець як на правых, так і на левых, як каму падабаецца, яна праз гэта не пераўтворыцца ні ў што іншае.
  • Жвір
    06.01.2025
    І што ? Што рабіць тым, каму пофік з гэтага прыкладу бессэнсоўнасьці ? Якая выснова ? Выснова: чым бы дзіця ня цешылася, абы ня плакала.
  • Gorliwy Litwin
    06.01.2025
    Жвір , люццы шчырыя а паны няшчырыя. Яна пана-пісвалі
  • Жвір
    06.01.2025
    Gorliwy Litwin , падаецца, вас проста заклініла.:)). Тут ніякай сувязі з людцамі-панамі. Вось калі б вам тут сказалі:" казлы - налева, бараны - направа!", - вось то было б пра паноў і людцаў...:)))
  • Фем-маскулінны актыўны права-левы пасіў
    06.01.2025
    Калі Пітэрсана спыталі, ці верыць ён у Бога, ён адказаў: «Я думаю, што правільны адказ — не, але баюся, што ён можа існаваць». --- во тут у адным сказе ўсё, што трэба ведаць пра гэтага персанажа. Трэба ўспрымаць яго як чарговага артыста размоўнага жанру, як Няўзорава, Портнікава, Чалага і іншых.
  • злушка-папялушка
    06.01.2025
    Ён сцвярджае, што ідэалогіі, празмерна засяроджаныя на няроўнасцях, могуць ператварыцца ў культ крыўды. Гэта стварае непераадольныя бар’еры паміж групамі і падрывае адзінства чалавечага роду.
    ...
    ён што - хоча сказаць, што той, што во дВОРце і я - адзіны?
  • Сум
    06.01.2025
    Дый няма ніякай псіхалогіі.

    Псіхіатрыя толькі.
  • Well
    06.01.2025
    "Пітэрсан — гэта канадскі інтэлектуал, якога не пераварваюць левыя. Леваліберальныя СМІ мянуюць яго «кумірам правіцы», прадстаўніком «рэакцыянерскай палітыкі», распаўсюднікам «культу таксічнай маскуліннасці», «інсэл-героем» і «разумным для дурняў»."

    "Згодна з Індэксам Хірша (h-індэкс), ён з’яўляецца адным з найбольш цытаваных псіхолагаў."

    Класіка. Значыць, далей варты ўвагі аўтар.
  • Well
    06.01.2025
    Пры аказіі можаце напісаць, што сам Пэтэрсан лічыць сябе "класічным брытыйскім лібералам" і сказаў, што яго мыльна ўспрымаюць як правага.

    А тое, што не хоча паддавацца постмадэрністам, у тым ліку паліткарэктнасці ды адктыра крытыкуе марксізм і камунізм, нічога дзіўнага, што левыя яго ненавідзяць.

    Пра гэта таксама варта было б напісаць.
  • So-so
    06.01.2025
    Well, я ўжо неаднойчы заўважаў, што ідэі, якія лічыліся ліберальнымі ў 20 стагоддзі, усё больш успрымаюцца як кансерватыўныя. Адначасова такія абрыдлыя нам рэчы, як цэнзура ці цэнтралізаванае планаванне эканомікі, выстаўляюцца ліберальнымі.
  • Gorliwy Litwin
    06.01.2025
    Каін - гэта архіпродак Царскіх Хлебаробаў, галоўны лірычны герой Белага Рускага АдраджэнЬня. Вершы песняроў 1905 году пад назвай Мужык - гэта пераказ біблейскага апавядання пра Каіна, досыць блізка да арыгіналу
  • бабруйчанін
    06.01.2025
    Gorliwy Litwin , Иудеями, называли евреев во времена Ветхого завета и Прихода Христа. Имя Иуда в данном случае (так сказать, "тезка"), ведь в то время это было одно из самых распространенных имен.
    Іуда - еврей
  • Gorliwy Litwin
    06.01.2025
    бабруйчанін, А Езус, і астатнія апосталы, Марыя , Юзаф і г.д. - хто?
  • бабруйчанін
    06.01.2025
    Gorliwy Litwin , Ты як " мессія" беларусам жадаешь вочы разшчапіць??))
    Смотріча Бен Гвіра " просвешчай" сефардаў( іспанскіх маўраў арабаў) з ашкеназамі( шумеро хазарамі) аб'яднай
  • апошні інспэктар
    07.01.2025
    бабруйчанін, хіба яўрэй ня можа быць беларускім інтэлектуалістам? што за глухі антысэмітызм?
  • бабруйчанін
    07.01.2025
    апошні інспэктар, А дзе пабачыл " інтэліктуаліста" ?? Усе каменты безапеліцыйныя ад " месіі" " місіянэра Грэблівыя ад " абранага яхвэй" да тузэмцаў.
    117 раз шмат год еажу
    Дзля мяне беларус гэта ні зусім кроў глеба маці бацька косцел царква сінагога Гэта разуменне адчуванне жыцце Беларусью Любоў да Беларусі Ні прымаю на 5 % беларус ці на 93% Ты ці беларус ...ці..
  • Ну конечно
    06.01.2025
    Как-то плохо воспринимаются разговоры про успешных людей,которым "леваки завидуют",когда тебе по страховке впаривают лекарство за 200 долл плюс обязательный визит к врачу ,а это лекарство без рецепта в любом европейской супермаркете можно купить за 10 евро.
  • Проста жыхар
    06.01.2025
    Гэтая гісторыя з займеннікамі — зусім глупства. Ангельская мова адна з нешматлікіх, дзе род вызначаецца выключна займеннікамі, і таму ў пэўны момант пэўныя асобы вырашылі "кастамізаваць" свае займеннікі. У іншых мовах (беларускай, напрыклад) такі падыход не спрацуе, што ў пэўным сэнсе даказвае дурасць ідэі штучнай мадыфікацыі натуральных моў.