Навука і тэхналогіі22

Як некаторым удаецца выжыць у авіякатастрофах, у якіх гінуць амаль усе?

Эксперты называюць пяць асноўных фактараў, якія ўплываюць на вашы шанцы.

25 снежня 2024 года адбылося падзенне самалёта Azerbaijan Airlines, імаверна, у выніку збіцця расійскімі зенітнымі ракетамі. З 67 чалавек, што былі на борце, 29 выжылі. Фота: Tengrinews.kz

Пра акалічнасці выжывання ў авіякатастрофах, у якіх загінула большасць пасажыраў, піша The Wall Street Journal (WSJ). 

Заднія месцы ратуюць жыццё. Але не заўсёды

25 снежня мінулага года самалёт авіякампаніі Azerbaijan Airlines, які ляцеў праз заходнюю частку Казахстана, пацярпеў катастрофу, хутчэй за ўсё, у выніку ўдару расійскімі супрацьпаветранымі ракетамі. Загінулі 38 чалавек, аднак 29 пасажыраў засталіся жывымі, выбраўшыся з-пад абломкаў.

Следчыя апублікавалі папярэднія высновы, згодна з якімі самалёт на працягу больш за гадзіну змагаўся за захаванне хуткасці і вышыні пасля ўдару ракет, перш чым урэшце пацярпеў катастрофу.

Асаблівасць гэтага выпадку ў тым, што ўсе, хто выжыў, сядзелі ў хваставой частцы самалёта.

Праз некалькі дзён адбылася яшчэ адна трагедыя: 29 снежня ў Паўднёвай Карэі разбіўся Boeing 737-800 авіякампаніі Jeju Air. З 181 чалавека на борце загінулі 179. Выжылі двое бортправаднікоў, якія знаходзіліся — зноў жа — у задняй частцы самалёта.

Тлумачэнне тут простае. Калі падчас падзення самалёт сутыкаецца з зямлёй носам, пасажыры, якія знаходзяцца ў пярэдняй частцы, прымаюць на сябе асноўны ўдар. Адпаведна, пасажыры ў хваставой частцы маюць большыя шанцы на выжыванне.

Аднак знаходжанне на задніх сядзеннях аўтаматычна не павышае шанцаў на выжыванне. Самалёт можа сутыкнуцца з зямлёй рознымі спосабамі — удар носам, прызямленне на жывот або ўдар хвастом. Суадносна, фактар месца тут мае адноснае значэнне.

Пяць фактараў, якія больш істотныя

Эксперты называюць пяць асноўных фактараў, якія ў большай ступені, чым месца ў самалёце, уплываюць на шанцы выжывання.

Цэласнасць самалёта. Участак самалёта, у якім знаходзіцца пасажыр ці член экіпажа, павінен заставацца фізічна цэлым. Калі фюзеляж або кабіна ў гэтай зоне разбураюцца ці рвуцца, шанцы на выжыванне рэзка зніжаюцца.

Сродкі бяспекі. Няправільна прымацаваныя рэчы становяцца небяспечнымі снарадамі, а слаба зацягнуты рэмень дазваляе целу з большай сілай кінуцца наперад. 

Сілы перагрузкі (G-сілы). G-сілы — гэта сілы, якія ўздзейнічаюць на цела пры паскарэнні або запаволенні. Напрыклад, 1G — звычайнае прыцягненне сілы цяжару, якое мы адчуваем кожны дзень. 2G — удвая мацнейшае прыцягненне. Даследаванні паказваюць, што калі самалёт пры ўдары падвяргаецца нагрузцы не больш за 9G, пасажыры маюць рэальныя шанцы выжыць.

Умовы ўнутры самалёта. Дым, полымя і абломкі ўнутры кабіны могуць стаць вырашальнымі фактарамі. Нават калі першасны ўдар выжывальны, таксічныя пары або імгненныя пажары ствараюць смяротную небяспеку.

Фактары пасля катастрофы. Хуткасць эвакуацыі — наколькі хутка выжылыя могуць знайсці працуючыя выхады ці бяспечны шлях ад полымя — часта вызначае, хто застанецца ў жывых у першыя хвіліны пасля сутыкнення.

Ёсць таксама шэраг дадатковых фактараў, якія могуць адыграць вырашальную ролю: фаза палёту, тып самалёта і, канешне, чалавечы фактар. Напрыклад, катастрофы падчас узлёту ці пасадкі статыстычна больш небяспечныя, чым падчас палёту. 

Апроч усіх названых фактараў, часам вырашальную ролю адыгрывае ўдача — заўважае WSJ. У шэрагу выпадкаў выжылым удавалася пазбегнуць гібелі дзякуючы выпадковым акалічнасцям, такім як запаволенне ва ўзнікненні пажару або тое, як іх цела размяшчалася падчас удару. 

Каментары2

  • Мыш
    16.01.2025
    Можна было напісаць тое самае карацей: як удалося выжыць - проста пашанцавала.
  • Андрусь
    16.01.2025
    Я слышал что Зянон выжил в авиакатастрофе. Почему бы интервью не взять?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі і Трамп збіраюцца абмеркаваць пастаўкі амерыканскай зброі ва Украіну

Расійскі летні наступ: як змянілася сітуацыя ва Украіне за месяц у чэрвені1

Невядомыя называюцца журналістамі жоўтай прэсы і пішуць беларусам з прапановай уступіць у каманду Сяргея Ціханоўскага16

Стала вядома пра вызваленне прэс-сакратара А1 Мікалая Брэдзелева6

На фронце загінуў намеснік галоўнакамандуючага ВМФ Расіі 6

Заўтра стане халадней, а з нядзелі зноў горача11

У Палтаве паказалі наступствы ўдару па горадзе

Дзмітрыя Лукашэнкі не было з бацькам і братамі на адзначэнні 3 Ліпеня34

Форвард зборнай Партугаліі і «Ліверпуля» Дыёгу Жота загінуў у аўтакатастрофе праз некалькі дзён пасля свайго вяселля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ9

Чакаецца новы раўнд перамоваў між Беларуссю і ЗША — літоўскі СМІ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць