Грамадства66

З'явілася рарытэтнае ВІДЭА пра тое, як галасавалі ў 1994-м

Апісанне да роліка не менш цікавае за само відэа.

Участак для галасавання. Фота: скрыншот з відэа на ютуб-канале «Виктор Гринкевич»

Відэа было апублікавана каля месяца таму (раней яго ўжо выкладалі на ютуб, але аўтар рашыў пераапублікаваць). У 11-хвілінным роліку сям’я з Беразіно ідзе галасаваць на выбарчы ўчастак №4, які месціўся ў гарадской школе №3.

Відэа пачынаецца са слоў жанчыны: «Прэзідэнта ідзем выбіраць». «Першага прэзідэнта рэспублікі», — дадае іншая. Галасаваць тады яны збіраліся за Лукашэнку.

Далей на відэа можна ўбачыць карціну, якую цяпер складана нават уявіць. Мужчына здымае на выбарчым участку ўсё, што трапляе яму на вока. У кадры члены выбарчай камісіі, сакратар і старшыня.

Старшыня і сакратар выбарчай камісіі

Бачна, як на сцяне вісіць дзяржаўны бел-чырвона-белы сцяг.

На заднім плане бачныя заштораныя кабінкі — на выбарах 2020 года і наступных шторы забаранілі

Пад відэа нечаканае апісанне. Аўтар разважае: хто мог ведаць, што ў людзей пасля 30 гадоў не будзе магчымасці абраць іншага прэзідэнта. Але яго занепакоенасць выклікае не падаўленне свабоды ў краіне, а тое, што «лёс насмяяўся з часткі рускага народу».

Аўтар не ў захапленні, што Беларусь стала незалежнай дзяржавай. Ён бядуе, што людзей пазбавілі «вялікай Радзімы» — Расіі.

«Масква — родны горад і сталіца — раптам для некаторых стала сталіцай «акупантаў» і «агрэсараў». Затым пазбавілі нацыянальнасці і ўсіх назвалі беларусамі, якія ні слова не ведаюць з гэтай дзіўнай мовы», — гаворыцца ў апісанні пад відэа.

Сярод іншага аўтар відэа адзначае, што нібыта большасць з тых, з кім ён размаўляе на гэтую тэму, чакаюць уз’яднання з Расіяй.

Адзін з каментатараў задаў яму пытанне:

«Вас Мірсалімава пакусала? Або Бондарава?»

Каментары6

  • а
    26.01.2025
    а чаго Гаўтар за ўсе гады не з'ехаў у родны горад «вялікай Радзімы» ? мёдам яму тут намазана? смачным малачком?
  • Барадзед
    26.01.2025
    Белорусы приехали в родной город, в столицу, в Москву. Давай, встречай белорусов, Москва, корми нас, Москва, развлекай нас, Москва, родной город столица-Москва. Какая регистрация? Родная полиция, вы наша милиция. Зачем наручники? Почему в отделение? Родная Москва.
  • даведка
    26.01.2025
    На заглавном стоп-кадре первым в очереди за бюллетенем стоит молодой Трамп?

Цяпер чытаюць

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

Трамп: Пасля завяршэння здзелкі Украіна будзе мець крыху іншую форму29

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць