Вайна

Зяленскі назваў умовай перамоваў з Расіяй гарантыі ад Трампа

Прэзідэнт Украіны мяркуе, што без доўгатэрміновых абавязальніцтваў Захаду Расія скарыстаецца спыненнем агню як магчымасцю для пераўзбраення і падрыхтоўкі новага наступу.

Фота: Rebecca Blackwell / AP

Украіна пойдзе на перамовы з Расіяй, калі ЗША дадуць ёй гарантыі бяспекі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв'ю Bloomberg.

«Адзінае пытанне ў тым, якія гарантыі бяспекі, і шчыра кажучы, я хачу мець разуменне да пачатку перамоў», — сказаў ён і растлумачыў, што, на яго думку, без доўгатэрміновых абавязальніцтваў Захаду Расія скарыстаецца спыненнем агню як магчымасцю для пераўзбраення і падрыхтоўкі новага наступу.

Як лічыць Зяленскі, урэгуляванне немагчыма без удзелу ЗША, нават калі «некаторыя еўрапейскія сябры» думаюць інакш. «Не, гэтага не можа быць. Ніхто не будзе рызыкаваць без Злучаных Штатаў», — запэўніў ён. Прэзідэнт Украіны назваў прэзідэнта ЗША Дональда Трампа найбольш уплывовым у гэтым пытанні разам з кітайскім старшынёй Сі Цзіньпінам.

«Я думаю, што няма іншага саюзніка, які сапраўды можа гэта зрабіць. Яго эканоміка, Пуціна, вельмі моцна залежыць ад Кітая», — дадаў украінскі лідар.

Кіеў не хоча, каб лёс Украіны вырашаўся без яго ўдзелу, працягнуў Зяленскі. Ён выказаў упэўненасць, што ЗША гэтага не дапусцяць, але адзначыў: «Хоць не ўпэўнены, што раней гэтага не адбывалася. Тут я кажу не толькі пра Амерыку, але і пра некаторых еўрапейскіх партнёраў».

Каментары

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць