Грамадства22

Латушка згадаў, як 20 гадоў таму Лукашэнка пабаяўся ехаць на памятнае мерапрыемства ў Аўшвіц

«Шэйман даў рэкамендацыю адмовіцца».

Аляксандр Лукашэнка. Фота: Evgenia Novozhenina/Pool Photo via AP

Сёлета Святлана Ціханоўская разам з сусветнымі лідарамі запрошаная ад Беларусі на цырымонію 80-годдзя з дня вызвалення канцлагера Аўшвіц (Асвенцім). Удзел ад Беларусі возьме і Павел Латушка.

Латушка, які ў 2005 годзе быў паслом Беларусі ў Польшчы, згадаў, што на цырымонію 60-годдзя з дня вызвалення канцлагера Аўшвіц афіцыйнае запрашэнне накіроўвалі ў тым ліку Аляксандру Лукашэнку.

«Прэзідэнт Польшчы Аляксандр Кваснеўскі зрабіў чарговую спробу ўсталяваць адносіны з Лукашэнкам. Ён сказаў мне пра ідэю запрасіць Лукашэнку на памятныя мерапрыемствы 60-гаддзя вызвалення Асвенціма. Гэта адбылося падчас навагодняга прыёму ў прэзідэнцкім палацы. Пазней мы атрымалі і афіцыйнае запрашэнне», — расказвае Латушка.

Па словах былога пасла, ён памятае, што пісаў адпаведную прапанову ў Мінск. Але Лукашэнка адмовіўся ад паездкі.

«Ён спалохаўся. Тады, наколькі я памятаю, дзяржаўны сакратар Рады бяспекі Віктар Шэйман даў Лукашэнку рэкамендацыю адмовіцца ад удзелу ва ўрачыстасцях, бо яны баяліся таго, што падчас урачыстасцяў, калі Лукашэнка будзе прысутнічаць, могуць быць галасы ці нават дзеянні пратэсту супраць яго прысутнасці ў гэтым настолькі важным гістарычным месцы»,

— тлумачыць Латушка.

Лукашэнка ў выніку накіраваў старшыню Савета Рэспублікі Генадзя Навіцкага. Тады была адкрыта памятная дошка аб закатаваных беларусах у Асвенціме.

Па словах Латушкі, Лукашэнка некалькі разоў адмаўляўся прыняць афіцыйнае запрашэнне заходніх прэзідэнтаў. Напрыклад, калі прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон запрашаў яго на ўрачыстасці, звязаныя са 100-годдзем завяршэння Першай сусветнай вайны ў лістападзе 2018 года. У той час Латушка быў паслом у Францыі.

«Мы нават ужо шукалі гатэль, з пратаколам працавалі па дэталях магчымага прыезду. Але Лукашэнка, як заўсёды ў апошні момант, адмовіўся і накіраваў [старшыню Савета Рэспублікі] Міхаіла Мясніковіча», — прыгадвае Латушка.

Каментары2

  • Acab
    27.01.2025
    [Рэд. выдалена]
  • Барадзед
    27.01.2025
    Не наладит уже никогда курощуп отношения с ЕС и США.

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

Малюнак брытанскага прынца Джорджа апублікавалі ў вядомым часопісе. Рэдактарам быў ягоны бацька

У Ціхім акіяне знайшлі месцы, якія амаль не зазналі ўплыву чалавека2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць