Грамадства33

У Глыбокім пачаліся першыя суды за пратэсты 2020-га

Суд Глыбоцкага раёна цягам двух тыдняў разгледзіць крымінальныя справы паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак) у адносінах да чатырох чалавек.

Раней па «народным» крымінальным артыкуле ў Глыбокім нікога не судзілі.

Сёння, 28 студзеня, за ўдзел у акцыях пратэсту судзяць братоў Івана і Дзмітрыя Піскуновічаў. 4 лютага пад крымінальны суд патрапіць Раман Васілевіч. А 7 лютага пачнуць судзіць прадпрымальніка Ігара Шкетава, якога сілавікі называюць адміністратарам Instagram-акаўнта «Падслухана Глыбокае».

Усе справы паводле арт. 342 КК разглядае суддзя Андрэй Тарасевіч.

Нагадаем, у верасні і кастрычніку 2024 года сілавікі зладзілі рэйд на жыхароў Глыбокага за ўдзел у паслявыбарчых акцыях пратэсту. Паведамлялася пра затрыманне мінімум 12 чалавек. Некаторым інкрымінавалі арт. 342 КК.

Каментары3

  • Мікола БуГагаГай
    28.01.2025
    Неяк тут чытаў і чуў "экспертаў", што пасьля выбараў хваля пойдзе на спад. Адзін вядомы казаў, што ўжо банальна ўсіх перасудзілі/пасадзілі
  • Праблема 3%
    28.01.2025
    Мікола БуГагаГай, больш мільена удзельнічала у пратэстах, мільёны выказваліся у сацсетках і месенджерах. 80% краіны супраць вусатага пюрера.
    Пры жаданні можна усіх саджаць толькі есці ім будзе некага. Прыйдзецца адзін аднаго штрафаваць
  • За праўду!
    28.01.2025
    Паважаная "Наша Ніва", правярайце, калі ласка, інфармацыю, якую вы падаеце. У вас шмат розных недакладнасцяў і недарэчнасцяў. Па-першае, Іван і Дзмітрый - гэта бацька і сын, па-другое, судзілі па так званым народным артыкуле, і ўжо не аднаго.

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Усе навіны →
Усе навіны

Адной з мэтаў званка Стуба і Сцёрэ Пуціну была ацэнка псіхалагічнага стану расійскага прэзідэнта5

Памёр полацкі музыкант Руслан Кунцэвіч

Загінуў 42‑гадовы адміністратар лёзненскага пабліка Уладзімір Данюк

Блогерка назвала тры прычыны, чаму расіяне цяпер масава робяць ВНЖ у Беларусі29

Нікалас Мадура ў турме захапіўся рэлігіяй і філасофіяй2

Стралок з Кракава, які забіў дзевяць чалавек, памёр у бальніцы15

Магілёў, Віцебск і Гомель удалося далучыць да БССР толькі таму, што Масква такім чынам хацела спакусіць Заходнюю Беларусь — апублікаваныя дакументы58

«А дзе будзеце мыцца?» У Мінску знайшлі незвычайную кватэру за 450 рублёў у месяц2

Украінскія беспілотнікі атакавалі Ленінградскую вобласць. Паведамляецца пра пажар на НПЗ у Кірышах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся7

Кацярына Пытлева: Рак вярнуўся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць