Свет55

Памятаеце, як Расія патрабавала ад Google ундыцыльёны? Цяпер штраф вырас да двух дуадыцыльёнаў

Сума патрабаванняў расійскіх тэлеканалаў расце, а ў судах вывучаюць новыя словы.

Офіс кампаніі Google. Фота: з сайта tadviser.ru

Сума, якую 17 расійскіх тэлеканалаў патрабуюць ад карпарацыі Google, вырасла да 1,8 дуадыцыльёна расійскіх рублёў.

Гэта сума назапасілася таму, што кампанія не аднавіла акаўнты расійскіх прапагандысцкіх СМІ на YouTube, піша РБК.

Дуадыцыліён — гэта адзінка з 39 нулямі. Сума, якую ў Расіі патрабуюць ад Google, даўно значна перавышае суму ўсіх грошай на планеце.

Пасля пачатку поўнамаштабнай вайны YouTube выдаліў каналы расійскіх прапагандысцкіх СМІ. Пасля гэтага 17 тэлеканалаў, сярод якіх «Расія», НТВ, «Першы канал» i іншыя, падалі іск на карпарацыю.

Расійскі суд абавязаў Google аднавіць акаўнты і ўсталяваў прагрэсуючы штраф. Кожны дзень пратэрміноўкі павялічвае суму на 100 тысяч расійскіх рублёў (крыху больш за тысячу долараў), кожны тыдзень сума падвойваецца. Ніякіх абмежаванняў на суму канчатковага штрафу няма.

У кастрычніку 2024 года сума штрафу дасягнула двух ундыцыльёнаў рублёў — гэта адзінка з 36 нулямі. Два ўндыцыльёны гэта прыблізна 20 дыцыльёнаў даляраў, то-бок адзінак з 33 нулямі. Пры гэтым сукупнае чыстае сусветнае багацце ацэньваецца ў 477 трыльёнаў даляраў (12 нулёў), а капіталізацыя Alphabet, мацярынскай кампаніі Google, складае 2,4 трыльёна.

Каментары5

  • Типок Вагнерок
    29.01.2025
    Ну вот пусть и отдадут нам все деньги мира, а сами обанкротятся. Вот заживем тогда, каждому русскому по миллиону!
  • Багдан
    29.01.2025
    Хахаха, а лучше на бутылку
  • Барадзед
    29.01.2025
    Кретиноиды требуют дуодециллионы. Это из какой-то игры или фильма.

Цяпер чытаюць

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Усе навіны →
Усе навіны

Польшча лічыць блогера Леаніда Мышленніка пагрозай для бяспекі дзяржавы і збіраецца пазбавіць абароны33

Дзве жанчыны танчылі ў Гомелі проста пасярод дарогі2

Памёр Кастусь «Кузя» Іваноў2

Мастак арганізаваў у Мінску бясплатную сталовую, якая існуе ўжо амаль 30 гадоў3

Загінуў беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў13

Два вайсковыя самалёты сутыкнуліся на Філіпінах. Загінулі чатыры пілоты

УСУ ўдарылі па заводах «Пратон» у Арле і «Тальяцікаўчук» у Самарскай вобласці4

Што купіць на мінскай Камароўцы: таматы — па 1,5 рубля, хурма — па 4 рублі

Ізраіль пачаў маштабную ваенную аперацыю на Заходнім беразе13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Да найбуйнейшай сеткі аўтахаусаў Butikavto прыйшоў ДФР. Уласнік затрыманы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць