Свет2020

«Левая, хранічна злая». Драматычная гісторыя паказала, да чаго даводзіць істэрычнае выкрыццё «сэксуальных дамаганняў»

Палітык спыніў кар’еру за сэксуальныя дамагальніцтвы да няіснай жанчыны.

Шырын Крэсэ. Фота з сацыяльных сетак


Як піша Financial Times, у снежні мінулага года дэпутат Бундэстага ад «Зялёных» Штэфан Гельбхаар (Stefan Gelbhaar) быў вымушаны адмовіцца ад удзелу ў выбарах праз абвінавачанні ў сэксуальных дамагальніцтвах. Нягледзячы на тое, што палітык катэгарычна адмаўляў усе абвінавачанні, ціск калег па партыі прымусіў яго адступіцца ад далейшага змагання за дэпутацкі мандат. Здавалася, ягоная кар’ера была скончаная.

Аднак нечаканы паварот падзей змяніў усю гісторыю. Як высветлілася, асноўнае сведчанне, на якім трымалася справа, было ад няіснай жанчыны.

Гэтую інфармацыю пацвердзіла дзяржаўная нямецкая радыёстанцыя Rundfunk Berlin-Brandenburg (RBB), якая першапачаткова і агучыла абвінавачанні.

Фрау K.

За фальсіфікацыяй стаяла Шырын Крэсэ (Shirin Kreße), адна з кіраўніц «Зялёных» у Берліне, якая ў сацыяльных сетках апісвае сябе як «аўтыстка, левая, хранічна злая». Яна дзейнічала пад псеўданімам Anne K., а RBB паверыла ёй на слова, нават не праверыўшы сапраўднасць персоны!

Крэсэ стварыла фэйкавую асобу, якая паклёпнічала на Гельбхаара, падаўшы нават фіктыўнае прысяжнае сведчанне. Пасля таго як хлусня раскрылася, Крэсэ заявіла пра сваю адстаўку і выхад з партыі.

Гэты скандал не толькі выклікаў хвалю абурэння ўнутры «Зялёных», але і падарваў давер да механізмаў абароны ахвяр сэксуальных дамаганняў. Жаночыя праваабарончыя арганізацыі ўжо асцерагаюцца, што сапраўдныя ахвяры цяпер сутыкнуцца з большым недаверам.

Праява «крымінальнай энергіі» 

Скандал здарыўся напярэдадні выбараў. Віцэ-канцлер Германіі і лідар партыі Роберт Хабек назваў тое, што адбылося, праявай «крымінальнай энергіі» і адзначыў, што гэта нанесла шкоду не толькі Гельбхаару, але і ўсім жанчынам, якія сапраўды сутыкнуліся з дамаганнямі.

Тым часам у партыі быў створаны спецыяльны камітэт для расследавання гэтай справы, што сведчыць пра імкненне змякчыць наступствы крызісу.

Выпадак з Гельбхаар быў не адзіным для Крэсэ. Яшчэ мінімум два хлуслівыя абвінавачванні яна сфальсіфікавала ў дачыненні да іншых людзей. Сам Гелбхаар (адвакат па прафесіі) цяпер судзіцца са сваімі аднапартыйцамі і RBB. 

Штэфан Гельбхаар заяўляў пра сваю невінаватасць, але, паддаўшыся ціску, адмовіўся ад удзелу ў выбарах. Фота: Stephan Röhl / boellstiftung / Wikimedia Commons.

Магчыма, Гельбхаар адновіць сваю рэпутацыю, а Крэсэ панясе пакаранне. Але самае страшнае ў гэтай гісторыі тое, што яна падрывае давер да рэальных ахвяр сэксуальных дамаганняў.

Каментары20

  • Мусью Бендер
    03.02.2025
    "Раз в стране бродят денежные знаки, то должны быть люди, у которых их очень много."
  • Барадзед
    03.02.2025
    Нам бы их политические проблемы. У нас тут дважды внебрачный отец подозревается в заказных убийствах.
  • Барадзед
    03.02.2025
    Хвемініст, баба Яга не существует.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць