Свет44

Трамп прапанаваў дапамогу Украіне ў абмен на рэдказямельныя металы. Кіеў адказаў

Ільвіная доля ўкраінскіх рэдказямельных металаў знаходзіцца на Данбасе і акупаваных тэрыторыях.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон, Дональд Трамп пасля сустрэчы ў Елісейскім палацы ў Парыжы, 7 снежня 2024 г. Фота: AP Photo / Michel Eule

Прэзідэнт ЗША сказаў, што разлічвае заключыць з Кіевам здзелку: украінскія ўлады павінны гарантаваць пастаўкі рэдказямельных металаў у абмен на фінансавую і ваенную дапамогу ад ЗША, паведаміла AFP.

«Мы ўкладваем сотні мільярдаў даляраў. У іх выдатныя рэдказямельныя металы. І я хачу гарантаваць бяспеку рэдказямельных металаў, і яны гатовыя гэта зрабіць», — дадаў кіраўнік ЗША.

 Чалавек, блізкі да Зяленскага, паведаміў, што заўвагі Трампа «падобна, адпавядаюць «плану перамогі», прадстаўленаму яму восенню», піша FT.

Ён сказаў, што Украіна прапанавала Трампу «асаблівыя ўмовы» супрацоўніцтва па ключавых рэсурсах, адзначыўшы неабходнасць іх абароны ад Расіі і Ірана.

Ілюстрацыя УНІАН

Ільвіная доля ўкраінскіх рэдказямельных металаў знаходзіцца на Данбасе і акупаваных тэрыторыях

Паводле ацэнкі Forbes за 2023 год, сукупны кошт карысных выкапняў ва Украіне дасягае амаль $15 трлн. Больш за 70% запасаў прыпадае на Данецкую, Луганскую і Днепрапятроўскую вобласці.

Украіна мае самыя вялікія ў Еўропе запасы літыю, тытану, а таксама значныя паклады іншых карысных выкапняў.

Літый (яго ва Украіне 500 тысяч тон) — адзін з ключавых кампанентаў для вытворчасці рознай прадукцыі — ад смартфонаў да знішчальнікаў.

Каментары4

  • Ёсік
    04.02.2025
    Прэзідэнт ЗША сказаў, што Трамп заявіў, што разлічвае... Гэта як зразумець?
  • а соль
    04.02.2025
    часам добра, што мы такія бедныя
  • Real пацан
    04.02.2025
    Это очень хорошее предложение. Если США помогут Украине освободить эти территории, а потом ещё и проинвестируют в создании индустрии по добыче этих полезных ископаемых, то это было бы прекрасно. Реально ведь у Украины нет и ещё долго не будет ни сил, ни средств на это. А инвестиции для разорённой войной страны - это манна небесная.

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Усе навіны →
Усе навіны

ЕС не дасць Украіне дадатковых грошай да выканання абяцаных рэформаў4

Класкоўскі: На гандаль людзьмі Лукашэнка гатовы, на лібералізацыю — не7

Два дні разам — і зноў цягнік у Вільню. Як чатыры гады чакання польскай карты побыту выпрабоўваюць шлюб беларусаў2

Стала вядома імя другога пілота FlyDubai, які напаў на капітана самалёта, што ляцеў у Тэль-Авіў3

Швейцарскія ледавікі пакрылі воўнай. Вынік перасягнуў чаканні

Лічыце свой ананімны акаўнт бяспечным? ШІ можа раскрыць вашу асобу7

У вёсцы пад Мінскам стаяць хаты, якія выглядаюць як сапраўдныя творы мастацтва ФОТЫ2

«У доме жывуць у асноўным пенсіянеры, алкашы». Гамяльчук прадае кватэру, не хаваючы ўсіх нюансаў2

У расійскім цягніку на Паўночным Каўказе ўзбунтаваліся зняволеныя2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?16

Дзе працуюць і як выглядаюць жонкі топ-чыноўнікаў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць