Грамадства33

З'явіўся фальшывы бот выдання «Флагшток»

Пасля інфармацыі пра дрон, які ўпаў у Хойніках, у сеціве з'явіўся фальшывы бот гомельскага выдання «Флагшток». Выданне заклікае сваіх чытачоў да пільнасці і асцярожнасці.

З'яўленне фальшывага бота, які дзейнічае ад імя «Флагштока», заўважыла сама рэдакцыя выдання.

«Флагшток» падкрэслівае, што ён увогуле не выкарыстоўвае боты для сувязі з чытачамі, і выказвае меркаванне, што гэты фэйкавы бот створаны спецслужбамі для дэананімізацыі карыстальнікаў, звязаных з выданнем.

Адзіны канал для сувязі з «Флагштокам» у тэлеграме — акаўнт @fuckshtok.

9 лютага ў Хойніках побач з раённым выканаўчым камітэтам упаў дрон. Выданне «Флагшток» першым напісала пра гэта здарэнне. Дзяржаўныя СМІ пра падзенне дрона ў Хойніках не паведамлялі.

Сёння таксама стала вядома пра з'яўленне фэйкавай рассылкі пра нібыта новы тэлеграм-бот Фонду салідарнасці «Байсол».

Каментары3

  • Лысы з бразэрс
    10.02.2025
    @fuckshtok -- гэта адзіны афіцыйны канал сувязі? Сур'ёзна?
  • Разарваны перадае лукабота
    10.02.2025
    Лысы з бразэрс, бамбіць лукашыстаў, ох як бамбіць
  • cup
    11.02.2025
    Заканчвайце з гэтымі ботамі. Дастала ўжо. Гэта адзіная тэхналогія?

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

Пад ціскам феміністак Фурманаў адмяніў прэзентацыю з удзелам Дзядка128

У Перу адкрылі самую высокую ў свеце статую Папы7

«Камунарка» выпусціла да навагодніх святаў музычную шкатулку2

Старадаўні фальварак з вежамі пад Наваградкам купілі за 94,5 рубля. Што там збіраюцца адкрыць3

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі21

«Белтэлекам» збіраецца выйсці на рынак мабільнай сувязі ў наступным годзе4

Некаторым людзям сапраўды хапае чатырох гадзін сну. Што пра гэта кажа генетыка

«Пагоню» на камяніцы XVIII стагоддзя ў цэнтры Магілёва замалявалі па ўказанні расійскіх дыпламатаў19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць