Грамадства22

Планы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках у Мінску памянялі не ў лепшы бок

Рэканструкцыя касцёла Узвышэння Святога Крыжа, шасці капліц-пахавальняў і цэнтральнай уваходнай брамы на тэрыторыі Кальварыйскіх могілак у Мінску зацягваецца. А Чырвонага касцёла, закрытага больш за два гады таму, у планах па рэканструкцыі аб'ектаў у 2025 годзе ўвогуле няма, піша Katolik.life.

Планы па рэканструкцыі Кальварыйскага касцёла ў Мінску памянялі

Касцёл на Кальварыйскіх могілках у Мінску

Год таму была інфармацыя, пра тое, што згодна з Інвестыцыйнай праграмай Мінска на 2024 год асноўныя работы па рэканструкцыі касцёла на Кальварыйскіх могілках павінны правесці і скончыць у 2025 годзе.

Аднак свежыя даныя сведчаць, што планы змяніліся. Гэта вынікае з апублікаванага пераліку аб'ектаў, праектаванне, будаўніцтва і рэканструкцыю якіх у 2025 годзе плануецца рабіць за кошт сродкаў бюджэту Мінска і іншых крыніц фінансавання —дадатку да інвестыцыйнай праграмы Мінска на 2025 год.

Згодна з дакументам, тэрмін рэканструкцыі касцёла і іншых аб'ектаў на Кальварыйскіх могілках расцягнулі на 2025-2026 гады.

Хоць работы ўсё ж плануюць пачаць сёлета. Пры гэтым сума, якая павінна быць выдзеленая з гарадскога бюджэту і асвоеная, падзелена амаль роўнымі долямі на два гады. Гэта можа сведчыць пра тое што аб'ёмы работ у 2025 і 2026 гадах павінны быць прыкладна аднолькавымі.

Тэрмінам уводу аб'екту ў эксплуатацыю таксама пазначаны 2026 год замест 2025-га, як планавалася раней. Ці будзе касцёл на гэты перыяд закрыты, па-ранейшаму не паведамляецца.

Заказчыкам праекта з'яўляецца дзяржаўнае прадпрыемства «Мінская спадчына», на балансе якога таксама знаходзіцца закрыты больш за два гады таму Чырвоны касцёл — нібыта з прычыны патрэбы ў ягонай рэканструкцыі.

Пры гэтым у Інвестыцыйнай праграме ў пераліку аб'ектаў, рэканструкцыю якіх у 2025 годзе плануецца рабіць за кошт сродкаў бюджэту Мінска і іншых крыніц фінансавання, Чырвонага касцёла зноў няма.

Каментары2

  • олд
    11.02.2025
    Свабода веравызнання, казалі яны
  • Давайце РПЦшныя залатые купалы цыбыліны ўжо
    28.03.2025
    Якія не маюць дарэчы ніякай сувязі з праваслаў'ям а толькі з азіяй да масквой

Цяпер чытаюць

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам3

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША знішчаюць судны наркагандляроў, але какаіну становіцца ўсё больш, а цэны на яго падаюць5

Зяленскі: Выглядае так, нібы ЗША прымушаюць Украіну да капітуляцыі19

Міленіялы могуць стаць самым багатым пакаленнем у гісторыі4

«Якія, с*ка, заднепрывадныя губаш**пы». Пасля гэтых слоў гродзенскага футбольнага трэнера выдалілі з поля7

Вальфовіч ацаніў беларускіх вайскоўцаў на 9,5 з 1012

Гамяльчанцы на вяселле хтосьці з гасцей падарыў адзін даляр3

Міліцыя папярэдзіла працоўных мігрантаў, што за шум ноччу і алкаголь на вуліцы могуць выслаць з Беларусі4

Беларускі зняволены мала таго, што стрэс грошы з Расіі за ўмовы ўтрымання ў СІЗА, дык яшчэ і выбіў кампенсацыю за доўгае чаканне тых грошай

Трамп заклікаў Францыю закрыць межы на фоне беспарадкаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам3

Масквічка распавяла, як разам з жаніхом ледзь не загінула ў аварыі па дарозе на сваё вяселле ў сядзібе пад Лагойскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць