Здарэнні

«Да гэтага часу не веру, што яны загінулі, а жылля больш няма». У беларускі пад Заслаўем згарэў дом разам з жывёламі

Той дзень Алена (імя зменена на просьбу гераіні) згадвае, як страшны сон, піша Onliner.by.

Раніцай 6 лютага яна, як звычайна, паехала на працу і пакінула сваіх чатырохногіх гадаванцаў дома пад Заслаўем. Сабакі і каты ўжо даўно прызвычаіліся да такога рытму жыцця і цярпліва чакалі гаспадыню. Яны ведалі: яна абавязкова вернецца, усіх накорміць, а каго трэба — падлечыць.

Так і было заўсёды. Але той чацвер валанцёрка запомніць назаўжды: ён падзяліў яе жыццё на дзве рэальнасці, забраўшы ўсё самае каштоўнае.

Ад маленькага пакоя — да ўласнага дома пад Мінскам разам з «шумнай кампаніяй» з 14 гадаванцаў

Свайго першага сабаку Алена прытуліла пяць гадоў таму: ён застаўся без гаспадароў і жыў на вуліцы. Праз некаторы час у яе ўжо былі тры сабакі. Усе разам туліліся ў невялікім пакоі звычайнай пяціпавярхоўкі ў аграгарадку Бальшавік.

З часам чатырохногая сям'я расла, а месца катастрафічна не хапала.

Алена ўзяла крэдыт і купіла ў садовым таварыстве Ждановіцкага сельсавета двухпавярховы дом плошчай 50 квадратных метраў. Два гады таму ён каштаваў 9 тысяч даляраў.

— Першае, што я зрабіла, — паставіла плот, — узгадвае жанчына. — Сам дом патрабаваў рамонту, таму я пачала збіраць грошы, каб зрабіць санвузел. Планавала заняцца гэтым сёлета.

З камунікацый у садовым таварыстве была толькі электрычнасць. Выбрала менавіта гэты дом, бо праз некалькі дамоў жыла мая сястра Галя (імя зменена). Яна таксама любіць жывёл, у нас гэта сямейнае.

Тут круглы год жылі ўсяго некалькі сем’яў. Не ўсе суседзі былі радыя новай кампаніі.

— Так, мы былі трохі шумныя, — працягвае Алена. — Але я старалася сачыць за гэтым, каб не турбаваць суседзяў. Канфліктаў амаль не было.

У доме і на вуліцы віселі камеры, таму жанчына магла сачыць за жывёламі праз тэлефон.

Аднак за пару тыдняў да трагедыі адзін з сабак пачаў паводзіць сябе незвычайна.

— Ён, быццам, адчуваў бяду, — кажа Алена. — Бегаў па хаце, грыз вокны, хацеў вырвацца на вуліцу.

Пасля яна зразумела: магчыма, ён спрабаваў папярэдзіць яе пра небяспеку.

«Я да апошняга верыла, што змагу патушыць полымя»

Гэта быў звычайны працоўны дзень. Алена вярнулася дадому, пакарміла жывёл, набрала вады, развяла буржуйку.

Праз некалькі хвілін загарэўся другі паверх.

Галіна прыбегла з вогнетушыцелем, а Алена ў адной начной кашулі спрабавала патушыць агонь вадой.

— Я да апошняга верыла, што змагу справіцца, — узгадвае жанчына.

Але полымя перакінулася на ўваходныя дзверы. Тады яна зразумела, што трэба ратаваць сябе і жывёл.

Разам з сястрой яны вынеслі газавыя балоны і некалькі катоў. Сабакі выбеглі самі, але адзін — Тоша — у паніцы кінуўся назад у агонь.

— Потым пажарныя знайшлі яго…

Разам з ім загінулі тры каты. Яшчэ два зніклі.

— Мы дагэтуль спадзяемся, што яны ацалелі і вернуцца дадому, — кажа Галіна.

«Цяпер не засталося нічога»

Пажарныя прыехалі праз 20 хвілін пасля званка. Але з-за вузкага праезду яны не змаглі пад'ехаць да дома.

— Калі б дом стаяў далей, яго нельга было б уратаваць, — узгадвае Галіна.

У выніку агонь тушылі чатыры гадзіны.

Паводле афіцыйных даных, знішчаны веранда і кухня, пашкоджаны сцены, дах і маёмасць ва ўсім доме.

Папярэдняя прычына пажару — парушэнне правілаў эксплуатацыі ацяпляльных прыбораў.

Што цяпер? Як дапамагчы?

— Мне часам здаецца, што я знаходжуся ў нейкім паралельным свеце і ўсё гэта здарылася не са мной, — ціха і задуменна прамаўляе Алена.

— У памяці застаўся любімы дом, жывёлы — усё самае каштоўнае, што ў мяне было. Мозг адмаўляецца ў гэта верыць. Я ж, калі тушыла пажар, да апошняга верыла, што ў нас усё атрымаецца. Думала: «яшчэ адно вядро — і ўвесь гэты жах будзе ззаду». А калі ўсвядоміла, што не спраўляемся, ужо было позна. Агонь знішчыў усё, нічога не паспела вынесці. Магчыма, калі б полымя не перакінулася на дзверы, паспелі б нешта вынесці, а так…

Цяпер часовым дахам над галавой для Алены і яе гадаванцаў стала лецішча Галіны. Пакуль сёстры са сваімі чатырнаццаццю падапечнымі туляцца ўсе разам на 42 «квадратах».

— Ранейшы дом ужо не аднавіць, яго давядзецца зносіць. Пакуль часова пажывём тут, у Галі. Трэба вырашыць, як быць далей. Пакуль брацца за працу рана, Умовы надвор'я не дазваляюць. Да мяне на ўчастак прыязджаў неабыякавы мужчына, якога кранула мая бяда. Ён сам будаўнік, таму даў шмат каштоўных парадаў, за што яму вялікі дзякуй. Дарэчы, ён не адзіны, хто гатовы дапамагчы. Чарговы раз пераконваюся, якія ў нас чулыя і спагадлівыя людзі. Ніколі не пакінуць у бядзе, — завагаўся голасам падсумавала Алена.

Сёння ў жанчыны з-за неспадзяванай сітуацыі ёсць вострая неабходнасць прыстроіць сабак. Акрамя гэтага, Алена шукае часовы дом для сябе і жывёл у межах 30 км ад МКАД. Бясплатна або за мінімальную плату. Кажа, будзе ўдзячная любой дапамозе.

Як дапамагчы?

Валанцёрка адкрыла дабрачынны рахунак. 

ОАО «Беларусбанк» БІК: AKBBBY2X Дабрачынны рахунак: BY75AKBB31340000027420070000

Як знайсці ў АРІП: АРІП → Банкаўскія паслугі → Банкі → Беларусбанк → Папаўненне рахунку

Каментары

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто купіў у Расіі кампанію «Леста»2

Лукашэнка паставіў задачу развіваць народнае апалчэнне17

У цэнтры Мінска прадаецца сімпатычная сталінка з двума французскімі балконамі1

Меліціна Станюта выйшла замуж — вяселле прайшло ў былой аранжарэі імператрыцы Жазэфіны ў Францыі7

У Падмаскоўі шпіталізавалі пяцярых чалавек з падазрэннем на воспу малпаў. Сярод іх 22‑гадовая беларуска1

Пацверджана смерць 282 тысяч расійскіх вайскоўцаў ва Украіне14

У беларускі ў Італіі забралі двух сыноў — бо яна не прызнавала дзяржаву і не адпускала дзяцей у школу і да доктара14

Каранік не забраў з сабой у Мінск падпалкоўніка, які быў яго прэс-сакратаром. Таму знайшлі новае месца

Маск прадэманстраваў лятаючую «Тэслу»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі9

«Бульба» з Оршы пайшоў ваяваць за Расію — цяпер сястра шукае яго ці хаця б яго парэшткі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць