Грамадства66

«Падвергнуўся крытыцы за маладушнасць». Як улады вядуць спісы нелаяльных сілавікоў і спартсменаў

«Кіберпартызаны» паведамілі, што ва ўзламаных імі ўнутраных сетках дзяржаўных устаноў сустракаюцца спісы людзей пэўных прафесій, заўважаных у нелаяльнасці рэжыму Лукашэнкі. У якасці прыкладаў яны апублікавалі некалькі скрыноў з такіх спісаў, на якіх фігуруюць спартсмены і былыя супрацоўнікі сістэмы МУС.

«Жудасныя насамрэч спісы, прасякнутыя духам сталінскіх часоў, у якіх захрасла лукашэнкаўская хунта», — каментуюць гэтыя матэрыялы «Кіберпартызаны», адзначаючы, што нават пасля звальнення рэпрэсіўныя структуры імкнуцца адсочваць, дзе знаходзяцца і працуюць людзі, прызнаныя нелаяльнымі.

У якасці падстаў для звальнення часцей за ўсё ў гэтых спісах сустракаецца фармулёўка «прытрымліваўся апазіцыйных поглядаў, не падтрымліваў дзейную ўладу». Але бываюць і іншыя, больш канкрэтныя прычыны:

  • двойчы падвергнуўся крытыцы за маладушнасць пры выкананні службовых абавязкаў па затрыманні грамадзян з БЧБ-акцый;
  • заклікаў калег звальняцца з АУС;
  • блізкія члены сям'і не падтрымлівалі дзеючую ўладу, удзельнічалі ў пратэсных мерапрыемствах, настаялі на звальненні;
  • зрабіў рэпост з экстрэмісцкага канала;
  • размясціў у інтэрнэце інфармацыю, якая дыскрэдытуе дзяржаўныя органы;
  • не згодны з бягучай палітычнай сітуацыяй у краіне;
  • лайкі ў сацсетках БЧБ-актыўнасці;
  • прагаласаваў за альтэрнатыўнага кандыдата ў прэзідэнты;
  • нязгода з вынікам выбараў. 

Каментары6

  • даведка
    13.02.2025
    Это чёрные списки, из них видно, что отслеживают последующее трудоустройство и нахождение за границей данных людей, в том числе бывших сотрудников милиции...
  • .
    13.02.2025
    "двойчы падвергнуўся крытыцы за маладушнасць пры выкананні службовых абавязкаў па затрыманні грамадзян з БЧБ-акцый;"

    Павага за мужнасць і чалавечнасць гэтаму "маладушнаму".
  • Беларус
    13.02.2025
    дважды подвергся критике за малодушие при выполнении служебных обязанностей по задержанию граждан с БЧБ-акций - это какой-то бред
    Прямо как "обвиняется в непонимании".

Цяпер чытаюць

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць27

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Усе навіны →
Усе навіны

«Мы не ведаем, як дабіцца алайнмэнту такіх сістэм». Размовы пра пагрозы ШІ — змова OpenAI, Google і Anthropic?9

Арменія можа пачаць купляць газ у былых ворагаў. І няважна, што ў Расіі танней5

Мінскія ўлады патлумачылі, чаму не называюць дакладныя даты адкрыцця новых станцый метро4

Беларускі студэнт стварыў робапавука з функцыяй начнога бачання3

«Удовіна бухта», трыумфатар «Эмі», — ідэальны баланс гумару і жахаў4

Людзі сабралі 25 тысяч на дапамогу вызваленым героям за пяць гадзін1

У Баранавічах раскрылі забойства 27‑гадовай даўніны2

Паўлу Белавусу ў зняволенні не далі захаваць тату з бел-чырвона-белым сцягам10

У Бярэзінскім раёне двухгадовае дзіця атруцілася ягадамі ландыша2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць27

Ціханоўская едзе ў Нью-Ёрк. Яна можа перасекчыся з прадстаўнікамі Лукашэнкі, але галоўную інтрыгу пакуль не раскрываюць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць