Грамадства44

Памёр Валеры Петрыкевіч

15 лютага пасля працяглай хваробы памёр беларускі краязнавец, настаўнік, сябра некалькіх грамадскіх арганізацый з горада Дзятлава Гродзенскай вобласці Валеры Петрыкевіч, паведамляе радыё «Рацыя».

Валеры Петрыкевіч нарадзіўся 6 верасня 1946 года ў мястэчку Любча на Наваградчыне. Значная частка яго жыцця была звязаная з мястэчкам Валеўка, дзе працаваў ягоны бацька Міхаіл Петрыкевіч — краязнавец, які стварыў там знакаміты музей.

Большая частка біяграфіі Валерыя Петрыкевіча непарыўна звязаная з Дзятлаўскім раёнам, дзе ён настаўнічаў і рупліва працаваў на ніве беларушчыны. Настаўнік фізкультуры (а Петрыкевіч быў у маладосці моцным спартоўцам па розных відах) выхаваў не адно пакаленне беларускіх патрыётаў у сваім рэгіёне. Менавіта па яго ініцыятыве і чынным удзеле былі ўсталяваныя розныя памятныя знакі на Дзятлаўшчыне — на радзіме Ігната Дварчаніна, Вячаслава Адамчыка ды ў іншых адметных месцах.

Валеры Петрыкевіч быў актыўным сябрам Таварыства беларускай мовы, Асветніцкага грамадскага аб’яднання «Фонд імя Льва Сапегі», краязнаўчых суполак, цесна супрацоўнічаў з беларускімі пісьменнікамі.

Менавіта ён заснаваў штогадовы абласны літаратурна-музычны фэст у вёсцы Зачэпічы. А вось апошнюю задумку, каб паставіць у Дзятлаве помнік Канстанціну Астрожскаму, улады здзейсніць не далі…

Каментары4

  • Светлая памяць
    16.02.2025
    Годны быў чалавек
  • Тэкля
    16.02.2025
    Вечны супакой дай яму, Пане...
  • Milla
    18.02.2025
    Светлая памяць сумленнаму справядлiваму Чалавеку з вялiкай лiтары, яки любiу сваю сям’ю, род, край, культуру i мову, майму дзядзьку Валеру!

Цяпер чытаюць

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Усе навіны →
Усе навіны

У мінскім рэстаране бутэльку французскага віна прапануюць па цане кватэры ў некаторых райцэнтрах6

У Індыі браты-блізнюкі ажаніліся з сёстрамі-блізніцамі. Вяселле правялі святары-блізнюкі2

У Мексіцы выратавалі рыбака, які 15 дзён правёў у падводнай пячоры без ежы

На пляжы пад Браславам сфатаграфавалі вельмі рэдкую птушку

У Смаргонскім раёне 9‑гадовы хлопчык спаліў 450 тон саломы5

Расійская ракета «Бандэроль» заляцела ў Малдову і там выбухнула4

Жанчына шукае праз «Куфар» жывую андатру. Навошта?4

Ці могуць мужчыне адмовіць у дэкрэтным адпачынку па доглядзе за дзіцём?

Група «чалавекаў-павукоў» паўтарыла легендарную мемную сцэну ў цэнтры Мінска4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Расійскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва выганяюць з эфіру?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць