Эканоміка55

Беларуская смятана як дубайскі шакалад. Што пачым у магазінах ААЭ

Карэспандэнт «Мінск-Навіны» наведаў гандлёвыя сеткі Дубая (ААЭ) і праверыў, ці ёсць у продажы беларускія прадукты.

Прадуктовы супермаркет Waitrose у Dubai Mall прапануе селядзец беларускага вытворцы масай нета 250 грамаў па фантастычнай цане — 25,75 дырхама (каля 23 беларускіх рублёў).

У Мінску аналагічны прадукт каштуе прыкладна ў пяць разоў танней.

180-грамовы марынаваны салат з марской капусты каштуе 14,75 дырхама (каля 13 беларускіх рублёў), што ў шэсць разоў даражэй, чым у сталічных беларускіх магазінах.

Але яшчэ больш здзівіла цана айчыннай смятаны аднаго з брэсцкіх вытворцаў. Прадукт з тлустасцю 20% і масай 380 грам абыдзецца жыхарам і гасцям Дубая ў 34 дырхамы (крыху больш за 30 беларускіх рублёў). Такую цану прапануе супермаркет Аllday Fresh.

Гэта амаль у дзесяць разоў даражэй, чым у Беларусі.

Цікава, што ў гэтай жа краме такі папулярны дубайскі шакалад каштуе ў чатыры разы танней — 8,5 дырхама (7,5 беларускага рубля але за плітку ў 30 грам).

Супермаркет WestZone прапануе беларускі тварог 9%-й працэнтнай тлустасці і вагой 300 грамаў за 24,5 дырхама (каля 22 беларускіх рублёў). Гэта прыкладна ў сем разоў даражэй, чым у Мінску.

Кіраўнік адной з крам даў тлумачэнне высокаму кошту беларускай прадукцыі. Паводле яго слоў, уся справа ў няпростай і дарагой лагістыцы.

Каментары5

  • Ёсік
    16.02.2025
    Навошта гэта інфармацыя? Каб мы запляскалі ў далоні, і пачалі лепш цаніць крэпкава хазяйствініка, што ў нас усё танна? Растлумачце лепш, чаму беларускія прадукты танней у расеі? Ці ўжо жывем, як у СССР - Масква ў І поясе, Мінск у ІІ поясе.
  • Максим Дизайнер
    16.02.2025
    На глаз, по уровню развития Минск никогда не был ни в первом, ни во втором поясе. Обычный сборочный цех и транзитная клоака. Очень далеко от Москвы, Киева и даже Астаны. Я смотрю на видео с улиц Минска, не считая пары процентов посетителей Зыбицкой и прочих владельцев новых Мерсов, это даже не нулевые, а ближе к началу 90-х. Манера себя вести, одеваться, отношение к экологии, людям, культура питания и отдыха. Последний раз в Минске, какая-то жЭнщина-фабрычная, закутанная от головы до пяток в страшный базарный Китай, рассматривала в магазине мой хвост с таким ужасом и злостью в глазах, что мне даже стало неловко.
  • Ёсік
    16.02.2025
    Максим Дизайнер, калі не разумееце аб якіх паясах размова, лепш прамаўчаць. У СССР на ўсё былі аднолькавыя кошты, але тушонка Аршанскага мясакамбіната для Масквы каштавала 3,25руб., бо І пояс, для Беларусі 3,35руб., бо ІІ пояс, а для Сібіры і Далёкага Усходу - 3,50руб., бо ІІІ пояс. Лагістыка тады дабаўляла кошту. Усё гэта было на вырабе напісана. І вось пытаньне было, чаму выраблена ў Беларусі, і даражэй беларусам, чым маскавітам. Цікавы вы персанаж, вам не падабаюцца людзі ў Беларусі, але вам жахліва, як яны глядзяць на ваш хвост, адзеньне і г.д. Мо вы такі ж муШЧына-фабрычны, толькі вельмі фанабэрысты, у сусьветных брэндах, але яны выраблены у Бангладэш, Марока ды Шры-Ланкі.

Цяпер чытаюць

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Усе навіны →
Усе навіны

Медыя з тэлевізійнага пула Белага дома падтрымалі тэлеканал CNN у канфлікце з Трампам. Не застаўся ўбаку і Fox News8

Уладальнікі «Тры цаны» запускаюць у Беларусі новую гандлёвую сетку з беларускай назвай5

«Кашалёк Лукашэнкі» будуе на малой радзіме «духоўны комплекс» за больш чым мільён даляраў13

Пяць беларускіх гандбалістаў збіраліся згуляць на клубным чэмпіянаце свету за каманду з ЗША. Але ўсё сарвалася4

Асабістая машына Якуба Коласа гніе ў гаражы. Беларусы ўжо гатовыя скінуцца на рамонт, але з агаворкай7

Спявачка Лаліта на канцэрце мацюкнулася проста ў мікрафон, калі прыляцелі ўкраінскія дроны ВІДЭА8

Трамп не паведамляў Літве пра намер заключыць з Лукашэнкам пагадненне па ўгнаеннях18

Сахашчык пра арышт Зары і групы афіцэраў: «Для мяне было вельмі дзіўна, што ён апынуўся ў Беларусі»11

Стала вядома, з чыім партрэтам на папцы Святлана Ціханоўская будзе на Генасамблеі ААН11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея11

Стала вядома, куды паступіў вучыцца сын Макея

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць