Нягледзячы на гістарычную каштоўнасць і перыядычныя скандалы з будаўнічымі працамі, якія закранаюць старыя помнікі і пахаванні, чыноўнікі не плануюць надаваць ахоўны статус былым яўрэйскім могілкам.

Адказ Упраўлення культуры Мінгарвыканкама на зварот наконт земляных работ па Калектарнай вуліцы ўздоўж тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак апублікаваў тэлеграм-канал «Спадчына».
Будоўля на месцы нядаўна знесенай Гістарычнай майстэрні імя Леаніда Левіна прывяла да пракладкі інжынерных сетак па ўскраіне былых могілак. У пачатку лютага ў выкапанай траншэі ў зямлі былі выяўленыя каля дзясятка яўрэйскіх надмагілляў (мацэваў), а таксама фрагменты гістарычнай могілкавай брамы.
У выніку розгаласу работы былі спыненыя, хоць чыноўнікі і адмаўлялі, што траншэя пракладзеная праз могілкі.
Як паведамляецца ў адказе, прадстаўнікі Інстытута гісторыі НАН Беларусі правялі агляд тэрыторыі і прыйшлі да высновы, што ў траншэях і адвале грунту не зафіксаваны культурны слой, чалавечыя рэшткі ці іншыя археалагічныя знаходкі. Што выглядае даволі дзіўна, бо гаворка ідзе пра цэнтр горада.

Што будзе з надмагіллямі і фрагментамі брамы
У адказе паведамляецца, што адміністрацыя Маскоўскага раёна разам з Міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Яганэса Рау мае намер размясціць выяўленыя яўрэйскія мацэвы ў мемарыяльным парку на месцы могілак, на поўнач ад месца знаходкі, побач з раней выяўленымі надмагіллямі.
Фрагменты мураваных і металічных канструкцый, элементы дэкору колішняй брамы, якія б маглі дазволіць у будучыні дакладна рэканструяваць страчаны помнік, будуць выкарыстаныя ў будучай экспазіцыі Гістарычных майстэрняў імя Леаніда Левіна пасля заканчэння рэканструкцыі будынка.


Гэта не першы выпадак, калі будаўнічыя работы закранаюць старыя помнікі і пахаванні. У 2019 годзе пры будаўніцтве трэцяй лініі метро тут былі раскапаныя надмагіллі і нават чалавечыя парэшткі. Але нягледзячы на гэта, чыноўнікі не плануюць надаваць ахоўны статус былым яўрэйскім могілкам.
Паводле інфармацыі, якая была перададзена чыноўнікам з Інстытута гісторыі, могілкам XIX — першай паловы XX стст. не надаецца статус помніка археалогіі. Але ў Кодэксе аб культуры насамрэч такога абмежавання няма.
У 2019—2020 гадах, як паведамляецца ў адказе, неаднаразова паступалі прапановы аб наданні тэрыторыі былых яўрэйскіх могілак статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці. Аднак яны былі адхіленыя праз нібыта неадпаведнасць заканадаўству.
Гэта азначае, што выпадкі будаўнічых работ на былых яўрэйскіх могілках, хутчэй за ўсё, паўторацца ў будучыні. Але ёсць і станоўчы момант: фрагменты гістарычнай брамы не закапаюць назад, а выставяць на паказ.
Будаўнічыя работы на яўрэйскіх могілках у Мінску спынены
У Мінску праз яўрэйскія могілкі праклалі траншэю. З зямлі выцягнулі мноства надмагілляў
Як выглядае сусветна вядомая яўрэйская семінарыя ў Валожыне пасля рэстаўрацыі — шмат ФОТА
У Мінску цалкам знеслі будынак Гістарычнай майстэрні на месцы былога гета ФОТА
Цяпер чытаюць
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«Беларусь яны бачаць часткай Расіі». Што значыць уздым «Альтэрнатывы для Германіі», наколькі далёка гэта можа зайсці і як сябе пазіцыянаваць беларусам
«У сына на тэлефоне былі налепленыя сцяг і герб Расіі. З гэтага ўсё пачалося». Бацька школьніка з Баранавіч расказаў, як яго сына цкавалі аднакласнікі
Каментары
Ілюстрацыя як простыя шчырыя этнавяскоўцы ставяцца да габрэяў. Але прыкладна так сама яны ставяцца да “ляхаў”, да “жммудзінскіх летувісаў” і многіх іншых. Проста не трэба мець ілюзій на іх конт.
"відьмаявідьма
20.02.2025
у маёй бабулечкі няма помніка... там жа - у лесе пахаваны мой тата, дзядуля... там бабулечка паказвала мне звычайныя замшэлыя камяні, кажучы - тут той пахаваны... тут тая...
простым беларусам не было калі, як і за што (за якія шэкелі) ,,помнікі,, сааружаць
мае продкі жывуць у памяці маёй"