Грамадства88

Памерла вядомая ў 1990-х прапагандыстка Ніна Чайка

Ёй было 85 гадоў.

Фота: Беларускі саюз журналістаў

Памерла вядомая ў 1990-х прапагандыстка Ніна Чайка, пра што паведаміў праўладны Беларускі саюз журналістаў.

Ніна Чайка нарадзілася ва Усурыйску Прыморскага краю ў сям'і вайскоўца, якога пасля вайны перавялі ў Беларусь.

Ніна Чайка скончыла журфак БДУ і больш за 50 гадоў працавала ў Белтэлерадыёкампаніі: узначальвала моладзевыя рэдакцыі спачатку радыё, потым — тэлебачання, а ў пачатку 1990-х на тэлебачанні ўзначаліла рэдакцыю навукова-папулярных і навучальных праграм, затым — рэдакцыю літаратурна-драматычных праграм Беларускага радыё.

У 2002—2008 гадах Чайка была галоўным рэдактарам літаратурнага часопіса «Нёман», затым амаль тры гады — намеснікам галоўнага рэдактара часопіса Саюзнай дзяржавы «Белая вежа».

Ніна Чайка была вядомая ў 1990-х як прапагандыстка. Яна працавала на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё і ў прамым эфіры вяла праграму «Размова па сутнасці». У ёй моцна хваліла Лукашэнку і ўлады і мяшала з брудам апазіцыю, у прыватнасці, рэзка крытыкавала Васіля Быкава.

Каментары8

  • Так і запішам
    21.02.2025
    Ніна Чайка нарадзілася ва Усурыйску Прыморскага краю ў сям'і вайскоўца.
    Крытыкавала Васіля Быкава./
    Вось бачыце, хто піша ўсю крытыку Васіля Быкава, супраць нацыянальных сіл Беларусі - нашчадкі расейскіх афіцэраў. Акупантаў.
    Сёння падобныя ім пішуць супраць Пазьняка.
  • Улад
    21.02.2025
    М, Гэта Чайка працавала на чарнасоценны "СС Белая Русь".
  • Hooch
    21.02.2025
    Як мая мама яе ненавідзела.

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі62

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць