Грамадства1717

У цэнтры Вільні на сцяне будынка ЕГУ зноў з'явіўся правакацыйны надпіс ФОТА

Гэтым разам надпіс «Вільня наша» з бел-чырвона-белым сцягам заўважаны ў Старым горадзе, на доме з адрасам Савіча (Savičiaus), 17.

У гэтым будынку месціцца Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, а непадалёк знаходзяцца беларуская сувенірная крама «Кропка» і карчма «1863».

Выпадкі падобнага кшталту здараюцца ў Вільні рэгулярна. Апошні быў зафіксаваны месяц таму на будынку ЕГУ. Вінаватых, аднак, ніколі не знаходзяць.

Ёсць аргументаваныя падазрэнні, што гэтыя правакатыўныя надпісы робяцца спецыяльна для таго, каб выклікаць негатыўнае стаўленне да беларусаў, якія жывуць у Літве, з боку літоўскіх уладаў і грамадства. У свой час мы прасачылі нават, як іх замаўляюць.

Параўноўваючы надпісы, можна заўважыць, што яны, хутчэй за ўсё, робяцца адной рукой. Пры гэтым «ш» і «л» пішуцца так, як пішуць іх людзі, якія карыстаюцца лацініцай і не ведаюць кірыліцы.

Надпіс, выкананы на вуліцы Завальнай (Pylimo), 5 улетку мінулага года. Фота: Delfi.lt

Часта ў Вільні фіксуюцца і надпісы на літоўскай мове, абразлівыя ў дачыненні да беларусаў. Многае сведчыць, што іх замоўцамі выступаюць замежныя спецслужбы, аднак выканаўцаў яшчэ таксама ні разу не выявілі. 

Самыя свежыя выпадкі падобнага кшталту — распісванне дзвярэй карчмы «1863» 5 лістапада 2024 года і падпал дзвярэй Беларускага дома ноччу 26 кастрычніка. Раней акты вандалізму ўчыняліся супраць таго самага Беларускага дома, крамы «Кропка», якую трымае былы палітвязень з Беларусі, і капліцы беларускай праваслаўнай парафіі Канстанцінопальскага патрыярхата, каля офіса «Дапамогі» і на сцяне каля ЕГУ. Таксама нядаўна была апаганеная магіла каліноўца Аляксандра Царука на віленскіх могілках.

Каментары17

  • Брэст
    22.02.2025
    Беларусаў і літоўцаў, як і беларусаў і ўкраінцаў, пасварыць не ўдасца. Дарма стараюцца.
  • Шапка гарашчая
    22.02.2025
    "Вінаватых, аднак, ніколі не знаходзяць" - вось адсюль і трэба рабіць высновы!
  • М
    22.02.2025
    Пры гэтым «ш» і «л» пішуцца так, як пішуць іх людзі, якія карыстаюцца лацініцай і не ведаюць кірыліцы. ===== і літара Н у слове Вільня. Мяркую, гэта ці летувіскія шавіністы ці летувіскія шавіністы на кручку фсбъ

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне31

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх5

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

Калі насамрэч людзі адкрылі Амерыку? Адказ знайшлі ў старажытнай ДНК3

Вынеслі прысуд вінаватым у смерці ў М'янме беларускі Веры Краўцовай

Пасля 14‑ці гадоў працы ў цэнтры Мінска закрываецца бар «Бяссонніца»

Беларусь на 27‑м месцы ў Еўропе па кошце найдаражэйшай кампаніі ў краіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж21

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць