Грамадства77

У Вільні вандалы дабраліся да магілы каліноўца Аляксандра Царука

Сёння дачка каліноўца Аляксандра Царука Вольга наведалася яго магілу ў Вільні і пабачыла, што рэчы там раскіданыя, шкло ў рамцы з фота разбіта, а бел-чырвона-белы сцяжок парваны. Яна лічыць гэта працягам правакацый у Літве.

Жанчына распавядае, што кожны месяц бывае на магіле бацькі і раней ніякіх непрыемных выпадкаў там не здаралася. Сёння Вольга каля 14.30 прыехала на могілкі і пабачыла хаос.

Вольга не верыць у тое, што здарылася ўсё выпадкова. Кажа, што спачатку падумала, што раскідаць знічкі мог вецер, бо сёння ў Вільні ветранае надвор’е. Але на ўсіх магілах побач нічога такога не назіралася. Асабліва яна звярнула ўвагу на невялікі сцяжок, укапаны ў зямлю — вецер наўрад ці мог яго пашкодзіць такім чынам. Тым больш, што адарваная частка знікла.

— Я не разумею, чаму так адбылося, але мяркую, гэта можа быць працягам правакацый супраць беларусаў у Літве. Нядаўна ж падпалілі дзверы Беларускага дома ў Вільні…

Раней акты вандалізму таксама ўчыняліся супраць таго самага Беларускага дома, крамы «Кропка», якую трымае былы палітвязень з Беларусі, і капліцы беларускай праваслаўнай парафіі Канстанцінопальскага патрыярхата, каля офіса «Дапамогі» і на сцяне каля ЕГУ.

Жанчына звярнулася ў паліцыю.

У 2020 годзе Аляксандр Царук правёў 40 сутак за кратамі і вымушана з’ехаў з Беларусі. Потым ён стаў добраахвотнікам палка Каліноўскага і меў пазыўны Сашко. Вярнуўшыся з вайны, мужчына цяжка захварэў на анкалагічную хваробу, якая хутка забрала ягонае жыццё. Яго пахавалі сёлета ў красавіку ў Вільні.

Каментары7

  • Гнев
    01.11.2024
    Чтоб он им сегодня ночью явился
  • Крокам Руш
    01.11.2024
    Чаму маўчыць Ціханоўская? Гаспадар Ландсбергіс пакінуў хату і ўсе паджалі хвасты ў чаканні новай мятлы?
    Хопіць ужо трываць гэты здзек з беларусаў!
  • Мх
    01.11.2024
    Усе КГБшнікі з візамі, і думаю што са шматразовымі.

Цяпер чытаюць

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка паляцеў у Расію1

Загінуў аўтаслесар-лудаман з Віцебшчыны. Грошы прайграваў у казіно, а зарабляць пайшоў на вайну4

Зяленскі гатовы сустрэцца з Пуціным нават у Антарктыдзе3

Скардзіўся на зубны боль і апынуўся ў рэанімацыі. Удава расказала пра раптоўную смерць мужа14

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму9

Расія, Украіна і ЗША аднаўляюць перамовы пасля доўгай паўзы. Чаго чакаць ад сустрэчы ў Абу-Дабі?4

Букераўскую прэмію 2026 года атрымаў фантаст М. Джон Харысан за раман «Канец усяго» пра свет пасля катастрофы

У Мінску прадаюць дом з уласным басейнам, пра які можна марыць. Але цана кусаецца3

У аэрапорце Каліфорніі самалёт перакуліўся ўверх коламі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт5

Беларуска год адпрацавала дальнабойшчыцай у Еўропе. Цяпер спрабуе паступіць у італьянскі ўніверсітэт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць