Грамадства

Беларускую 20-рублёвую манету прадаюць на аўкцыёне за 15 тысяч рублёў

На таргі выстаўлена манета, якая была выпушчана ў 2012 годзе. 

Фота: ay.by

Манета наміналам у 20 рублёў пад назвай «Мінск-Арэна» была выпушчана ў серыі «Спорт», яна калекцыйная. Адчаканілі манету ў Варшаве, а эмітэнт — Нацбанк Беларусі.

Манета выканана са срэбра, важыць 33.63 грама, яе дыяметр складае 39 міліметраў. Асаблівасць манеты ў тым, што ў 2020-м годзе яна падверглася дапрацоўцы: манету пакрылі рэдкім металам, які называецца тантал, піша Blizko.by.

Пры стандартных умовах тантал — гэта бліскучы пераходны метал срэбра-белага колеру з блакітным адценнем з-за ўтварэння шчыльнай аксідавай плёнкі. Гэта першая беларуская манета, пакрытая танталам.

Тыраж манеты «Мінск-Арэна» ўсяго 99 штук, што таксама дадае кошту. Лот на таргі выставіла ТАА «Белнумізматыка». Стартовая цана — 15 000 рублёў. Аўкцыён скончыцца 21 сакавіка.

Каментары

Цяпер чытаюць

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе8

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Усе навіны →
Усе навіны

«Рэанімавалі дома 40 хвілін». Што вядома пра памерлую пасля выпіскі з радзільні 32‑гадовую блогерку з Чэрыкава10

53‑гадовая жанчына забіла 31‑гадовага каханка: цела спаліла і рассыпала прах па агародзе16

«Страчаны працоўны дзень». Што вядома пра глабальны збой Microsoft

У ЗША светлавы меч Дарта Вейдэра прадалі за шалёныя грошы

На Камароўцы можна ўгледзець памідоры па 55 рублёў і агуркі па 30 рублёў1

«Прадаваць квіткі па пашпарце пакуль немагчыма». У Тэатры лялек пракаментавалі ажыятаж на квіткі1

Пад Мінскам прадаюць рэзідэнцыю з пляжам з марскім пяском і басейнам, які зімой ператвараюць у каток. Колькі просяць?3

Музыку Сяргея Доўгушава абвясцілі ў міждзяржаўны вышук3

Беларус распрацаваў план метро для Гомеля. 17 станцый і дзве лініі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе8

34‑гадовага афіцэра-ідэолага з Гродна адправілі ў калонію па палітычнай справе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць