Лукашэнка сказаў, што людзям павінны быць па кішэні бульба, цыбуля і капуста, але не авакада
28 лютага на нарадзе па новай сістэме рэгулявання цэн Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што айчынная прадукцыя павінна быць людзям па кішэні, піша БелТА.

Ён адзначыў, што ў цэлым узровень інфляцыі ў Беларусі невысокі, аднак па асобных групах тавараў статыстыка не такая аптымістычная.
«Гаворка перш за ўсё пра гародніну. Узімку цэны на яе штогод павышаюцца на 15—20%. А што вы мне абяцалі ва ўрадзе?» — звярнуўся Лукашэнка да чыноўнікаў.
«Я хацеў бы, каб вы далажылі пра сітуацыю і прынятыя меры па даступнасці вітаміннай прадукцыі для насельніцтва.
І я не прашу вас рэгуляваць прывазную экзотыку — усялякія там артышокі ці авакада. Няхай гэта авакада каштуе столькі, колькі каштуе. Мая справа — забяспечыць насельніцтва той гароднінай і садавіной, якую мы вырошчваем у Беларусі.
Людзям павінна быць па кішэні самае простае — капуста, цыбуля, бульба, морква, яблыкі», — запатрабаваў Лукашэнка.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары