Свет1010

Стала вядома, каго брытанцы лічаць вінаватым у сварцы Зяленскага з Трампам

Міжнародны інстытут вывучэння грамадскай думкі YouGov спытаў у брытанцаў, хто вінаваты ў беспрэцэдэнтнай звадцы ў Белым доме паміж Уладзімірам Зяленскім і Дональдам Трампам.

Падчас сустрэчы Зяленскага з Трампам. Фота: Andrew Harnik/Getty Images

У апытанні прыняло ўдзел 4500 дарослых жыхароў краіны. Вынікі яго былі апублікаваны ў панядзелак.

67 % рэспандэнтаў выказалі меркаванне, што асноўная віна ляжыць на Трампе, у той час як 7 % назвалі вінаватым Зяленскага. На думку 12 % апытаных, абодва палітыкі ўнеслі роўны ўклад у сварку, і толькі 1% палічыў, што ніхто з іх не вінаваты. Астатнія рэспандэнты заявілі, што не чулі пра гэтую падзею ці не могуць адказаць на пытанне.

Ранейшае апытанне YouGov, праведзенае з 16 па 17 лютага задоўга да спрэчкі паміж двума лідарамі, паказала, што толькі адзін з пяці брытанцаў (20%) лічыць, што падтрымка добрых адносін з ЗША важнейшая за падтрымку Украіны. Прыкладна столькі ж апытаных (22%) адзначылі, што добра ставяцца да Дональда Трампа. Пра сваё дрэннае стаўленне да прэзідэнта ЗША заявілі амаль тры з чатырох апытаных (73%).

У той жа час пра адмоўнае стаўленне да Зяленскага заявіла 16% апытаных, а сімпатыю да яго выказалі амаль дзве траціны апытаных.

Каментары10

  • Петя"люблю своего жиробасика" Капусцин
    04.03.2025
    рафик неувиноуен, это усе Бидон наделау
  • Смургонец
    04.03.2025
    Filipp, расшыфруйце мне неабазнанаму вашу абрэвіятуру ЗМІ. Можа зародкі, ці заробкі?
  • партыйны
    04.03.2025
    Filipp, Трамп да правай ідэалогіі ня мае адносін

Цяпер чытаюць

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Усе навіны →
Усе навіны

Падводны паляўнічы паляваў на Бярэзіне і знайшоў чалавечае цела

Лукашэнка патрабуе адкрываць у сельскай мясцовасці міні-пякарні са свежым хлебам14

Журналіста «Еўрарадыё» Тарналіцкага дадалі ў базу «Міратворац» — за некрытычную гутарку з украінскім ухілянтам34

У прэзідэнты Францыі вырашыў балатавацца пяціразовы алімпійскі чэмпіён1

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?38

Хакейнае «Дынама» закрыла сваё кафэ ў мінскім гандлёвым цэнтры1

У Беларусі выпусцяць навагодняе марожанае са смакам святочных напояў

Расійскія хакеры ўзламваюць смартфоны нават праз надзейныя сайты. Адзіная страхоўка: абнаўляць праграмнае забеспячэнне1

Памерла народная артыстка Беларусі Святлана Вуячыч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму7

Расіянін месяц лётаў па Беларусі на машыне так, што атрымаў больш за 20 штрафаў на круглую суму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць