Здарэнні22

Нямецкая паліцыя зняла беларуса, які ехаў у Брусель, з аўтобуса і вярнула ў Польшчу

Нямецкая паліцыя праверыла аўтобус, які ехаў у Брусель. Сярод пасажыраў быў беларус, у якога знайшлі забаронены пярцовы балончык, паведамляе «Белсат».

Паліцыя спыніла рэйсавы аўтобус на кантрольна-прапускным пункце ў Герліцы на польска-нямецкай мяжы. Падчас праверкі дакументаў высветлілася, што адзін з пасажыраў — беларус. Ён ужо некалі прыцягваўся да адказнасці за крадзеж з прымяненнем зброі.

Паліцэйскія ўважлівей агледзелі мужчыну і знайшлі ў ягонай паясной торбе забаронены пярцовы балончык.

Беларус не змог адказаць на пытанне пра мэту сваёй паездкі і, паводле паліцыі, заблытаўся ў «сур’ёзных супярэчнасцях». У яго таксама не было пры сабе грошай на вандроўку.

Паліцыя зняла беларуса з аўтобуса і вярнула ў Польшчу.

Каментары2

  • Воу
    05.03.2025
    О, дык шэнґен не такі ўжо шэнґен?!
  • Воўк
    05.03.2025
    Лётайце самалётам, з грашыма, зразумелай мэтай паездкі, без газавых балончыкаў - і будзе вам шэнген :)

Цяпер чытаюць

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі3

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку выбуху ў Санкт-Пецярбургу мог загінуць галоўны штурман 6‑й арміі ВПС і СПА4

Пакаралі літоўскіх памежнікаў, якія стаялі на шухеры пры перакідванні цыгарэт праз мяжу5

Гродзенскі доктар паказаў прадметы, якія выпадкова глыталі дзеці1

У Астане з акна выкінулі чамадан з далярамі3

Ці затопіць Кіеў нечыстотамі? Што будзе з вадой і каналізацыяй з-за расійскіх удараў11

У Парыжы член ганаровай варты знепрытомнеў падчас сустрэчы Макрона з прэзідэнтам Славакіі

Экс-падпалкоўніку КДБ, які «зліў» тэлефонныя размовы Эйсмант пра гібель Рамана Бандарэнкі, дадалі год зняволення16

Кіраўнік Nvidia ў цэнтры новага скандалу: акрамя раману са шпіёнкай, у яго быў раман з падначаленай4

У Беларусі выставілі на продаж 3‑пакаёвую кватэру за 45 рублёў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі3

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць