Грамадства22

Прадаюць санаторый, у якім адпачываў Пятрусь Броўка

На таргі выставілі санаторый «Рэчанька», які знаходзіцца ў Дзятлаўскім раёне, заўважыў Realt.by. Цана не вельмі высокая. 

Ад Мінска да гэтых месцаў каля 220 км, побач цячэ рака Шчара і знаходзіцца ландшафтны заказнік «Ліпічанская пушча». Паводле водгукаў у сеціве, месцы там вельмі прыгожыя, ёсць цудоўныя маршруты для байдарачнікаў.

Двухпавярховы цагляны будынак санаторыя быў пабудаваны ў канцы 1960-х гадоў проста ў лесе. У савецкія гады ён быў даволі папулярным месцам адпачынку. Напрыклад, тут любіў праводзіць вольны час вядомы паэт Пятрусь Броўка. У «Рэчаньцы» нават працавала ўласная гразелячэбніца.

Аднак жа, калі часы памяняліся, санаторый закрылі, ягоныя будынкі моцна струхлелі, а асфальтаваная дарога да дома адпачынку зарасла мохам.

Агульная плошча пабудоў санаторыя налічвае каля 1500 «квадратаў», фізічны знос будынкаў складае 46-48%. Акрамя карпусоў санаторыя, у арэнду здаецца таксама зямельны ўчастак памерам 5 гектараў.

Таргі за былы санаторый пачнуцца з 54 тысяч рублёў (прыкладна 17 тыс. даляраў). Крок аўкцыёну складзе 2,7 тысячы рублёў. Заяўкі прымаюцца да 28 сакавіка, а сам аўкцыён пройдзе 31 сакавіка ў 11:00 на электроннай пляцоўцы ЗАТ «Белрэалізацыя».

Ранейшыя спробы прадаць былы дом адпачынку «Рэчанька» скончыліся безвынікова.

Каментары2

  • Чэ Гевараў
    05.03.2025
    Дык павесьце такую закінутую маёмасць на Алексіна і іншых гаманцоў рэжыма, з абавязкам трымаць яе ў належным стане.
  • Дбл
    05.03.2025
    Гэта ж руіна. Яго зносіць а не рамантаваць трэба

Цяпер чытаюць

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям40

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям

Усе навіны →
Усе навіны

Юшкевіч: Аднойчы мне прапанавалі: «Адно слова па-польску — 5 сутак ШІЗА. Рызыкнеш?»10

У мінскае метро маладзён хацеў зайсці з небяспечным кіем3

Цела кракаўскага стралка ніхто забіраць для пахавання не хоча. Яго думаюць аддаць навукоўцам6

Miss Kraken: сакрэтная ўкраінская сістэма выглядае як навуковая фантастыка, але ўжо працуе на фронце3

Жэрар Дэпард'ё прызнаў сваю віну ў сэксуалізаваным гвалце4

Ці пагражае Крыму блакада праз паралізаваны Крымскі мост?17

Украінцы нанеслі моцны ўдар па расійскіх радарах і станцыях РЭБ4

Інстытуты сацыялогіі і філасофіі Акадэміі навук аб'яднаюць у адзін8

У Кемераўскай вобласці Расіі разбіўся вайскова-транспартны самалёт Ан-12 «Чорны цюльпан» ВІДЭА11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям40

Памёр 87‑гадовы турэцкі мільярдэр, уласнік мінскай Crowne Plaza. Але грошай не пакінуў ні жонцы-беларусцы, ні чатыром дзецям

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць