Грамадства11

Буйны пастаўшчык гаспадарчых тавараў і посуду будуе новую сетку крамаў у Мінску

У лютым у Мінску, у мікрараёне Каменная Горка, адкрылася крама тавараў для дома і ўтульнасці «Красавіта». Гэта ўжо другі пункт з такой назвай — першы з’явіўся ў сталіцы восенню мінулага года, піша Office Life.

Першая крама «Красавіта» адкрылася на рынку «Экспабел» у кастрычніку 2024 года. Другі з’явіўся ў лютым у ГЦ «Марцін» на Нёманскай. У Instagram сетка пазіцыянуе сябе як рознічная крама з таварамі па аптовых цэнах.

У асартыменце прадстаўлены вазоны, кашпо, садовая мэбля, шкляны і фарфоравы посуд, а таксама розныя аксесуары для дома.

Упраўляе сеткай ТАА «Стронгтрэйнд». Гэта кампанія лічыцца адным з вядучых імпарцёраў гаспадарчых тавараў у Беларусь і займаецца пастаўкамі пластыкавых тавараў і посуду.

«Стронгтрэйнд» таксама з’яўляецца эксклюзіўным імпарцёрам гандлёвай маркі Prima House, якая вырабляе чахлы для адзення, абутку і прасавальных дошак, арганайзеры і скрыні для захоўвання.

Кампанія працуе на рынку з 2010 года. Яе ўладальнік — бізнэсмен Аляксандр Куляшоў з Віцебска.

Спачатку «Стронгтрэйнд» пастаўляў тавары ў крамы Белкаапсаюза, але пасля актыўнага прыходу сеткі «Еўраопт» у райцэнтры кампанія была вымушаная шукаць новыя рынкі збыту.

Паводле даных на лета мінулага года, 80% абароту імпарцёра прыпадала на буйныя гандлёвыя сеткі: Green, «Карона», «Суседзі», «Дабраном», OMA, «Мацярык», Mile.

Каментары1

  • Влад
    06.03.2025
    Вот такие "бизнесмены" режим и выкармливают!

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць