Грамадства1010

Раман Галоўчанка стаў кіраўніком Нацбанка

Былы прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўзначаліў Нацбанк. Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў.

«Гэта прызначэнне звязана з тым, што Раман Аляксандравіч заўсёды хацеў большай уцягнутасці банка і банкаўскай сістэмы ў эканоміку. Вопытны чалавек. Вельмі важнае прызначэнне. Я мяркую, што яны з Аляксандрам Генрыхавічам [Турчыным] знойдуць супольную мову і нарэшце паставяць з ног на галаву некаторыя пытанні нашай эканомікі, якія»? — сказаў Лукашэнка. 

Ён падзякаваў Раману Галоўчанку за тое, што ён пагадзіўся на гэту пасаду.

«Абсалютна шчыра хачу публічна сказаць, каб не было пагалосак. Вы туды не ідзяце адпачываць <> па маёй задуме вы дакладна не адпачнеце, — сказаў Лукашэнка. — Я хачу, каб у нас у гэтай пяцігодцы як мінімум эканомікай займаліся вельмі вопытныя, моцныя людзі, арганізатары і эканамісты.

Раману Галоўчанку 51 год. Апошнія 5 год займаў пасаду прэм'ера. Са снежня 2009 па красавік 2013 года — першы намеснік старшыні Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта. З 2013 да 2018 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол у Аб’яднаных Арабскіх Эміратах. З 2018 па чэрвень 2020 года — старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Рэспублікі Беларусь. У 1997 годзе быў прызначаны галоўным спецыялістам Рады бяспекі, дзе прапрацаваў пяць гадоў. Тры гады пасля гэтага працаваў у Генеральнай пракуратуры загадчыкам аддзелу.

Лукашэнка адправіў у адстаўку Паўла Калаўра, які кіраваў Нацбанкам 10 гадоў. Пры ім запаволілася інфляцыя, скончыліся пляскі з чорным курсам даляра.

Каментары10

  • Ёсік
    10.03.2025
    ... знойдуць агульную мову і нарэшце паставяць з ног на галаву некаторыя пытанні нашай эканомікі, якія»? — сказаў Лукашэнка. А я заўсёды лічыў, што тое, што стаіць на галаве, не нармалёва. Але што ж я магу сказаць супраць вялікага знаўцы ўсяго.
  • Мда
    10.03.2025
    Хана рублю
  • Пракаповіč
    10.03.2025
    Гамон Нацбанку

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

Памёр вядомы хірург, былы галоўны анколаг Мінска

Улад Калячонак дэбютаваў за «Нью-Джэрсі» і адразу закінуў шайбу5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі49

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць