Вайна1515

Пуцін: Мы згодныя з прапановамі спыніць баявыя дзеянні, але ёсць нюансы

Пра гэта прэзідэнт Расіі сказаў падчас супольнай прэс-канферэнцыі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін, 13 сакавіка 2025 года. Фота: Maxim Shemetov/Pool Photo via AP

Пуцін дадаў, што прапанова аб спыненні агню павінна прывесці да доўгатэрміновага міру і ліквідаваць першапрычыны «крызісу».

«Нюансы», па меркаванні Пуціна, гэта ўкраінскія салдаты ў Курскай вобласці і тое, што з імі рабіць.

«Што мы будзем рабіць з гэтым участкам уварвання ў Курскай вобласці? Калі мы спыняем баявыя дзеянні на 30 сутак, што гэта азначае? Што ўсе, хто там знаходзіцца, будуць выходзіць без бою? Мы іх адтуль павінны выпусціць (…)? Ці ўкраінскае кіраўніцтва дасць ім загад скласці зброю?» — разважаў Пуцін.

Другі нюанс для яго — тое, як будзе складвацца сітуацыя на лініі судакранання. «Расійскія войскі наступаюць практычна на ўсіх участках баявога судакранання», — заявіў Пуцін.

«Гэтыя 30 сутак будуць як выкарыстоўвацца? Каб ва Украіне працягвалася прымусовая мабілізацыя? Каб туды пастаўлялася зброя? Каб мабілізаваныя новыя падраздзяленні прайшлі падрыхтоўку? Ці нічога гэтага не будзе рабіцца? Тады ўзнікае пытанне. А як будуць вырашацца пытанні кантролю, верыфікацыі? (…) Як нам будзе гарантавана, што нічога падобнага адбывацца не будзе?» — сказаў ён.

Пуцін лічыць, што ідэя аб спыненні агню «правільная, але ёсць пытанні, якія трэба абмеркаваць».

Каментары15

  • Мх
    13.03.2025
    "Пуцін дадаў, што прапанова аб спыненні агню павінна прывесці да доўгатэрміновага міру і ліквідавала б першапрычыны «крызісу».". Галоўнае, пад час расследвання не выйсці на саміх сябе. Пуцін прывык плявузгаць пустымі але гучнымі словамі, а тут яго лапідарна прымусілі адказваць. Праігнараваць не ўдалося.
  • Брэст
    13.03.2025
    Пуцін паклаў 160 тысяч сваіх найлепшых салдат і пыжыцца. А Лукашэнка падпявала.
  • Илья
    13.03.2025
    Брэст, 160к расходников (и, судя по тем, кто попадает в плен, хороших солдат там мало было)

Цяпер чытаюць

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Гарналыжным комплексам «Лагойск» цяпер валодае кампанія, звязаная з Дзмітрыем Баскавым

Дзе дзве, там і тры. У Джэнсэна Хуанга працягваюць знаходзіць новых каханак3

У беларускай краме знайшлі мясны прадукт усяго па 4 капейкі за кілаграм

«Сыночак, ты ў мяне адзін». Маці з Дуброўна просіць 18‑гадовага сына вярнуцца з расійскай арміі і звяртаецца да Лукашэнкі32

Суд ЕС прызнаў неправамерным бясконцае зацягванне Польшчай разгляду заяў на ДНЖ12

У Мінску адныя замежнікі выкралі і катавалі іншых, патрабуючы за вызваленне індыйскія рупіі

Чорнае мора стала самым смертаносным суднаходным маршрутам у свеце

Еўрапейскія лідары Расіі: Еўропа сама вызначыць архітэктуру бяспекі кантынента5

У Мінску выпаў першы снег ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек4

У Докшыцкім РАУСе загінуў чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць