Грамадзяніна Японіі прызналі вінаватым у агентурнай дзейнасці, паведаміла Генпракуратура.

Наканісі Масатосі прыгаварылі да 7 год калоніі і штрафу ў 500 базавых велічыняў (21 тысяча рублёў) па артыкуле аб агентурнай дзейнасці (артыкул 358-1 КК).
Па версіі пракуратуры, Масатосі ажыцяўляў «агентурную дзейнасць» у Беларусі з 2018 па 2024 год. Японскім дыпламатам не дазволілі прысутнічаць на судзе свайго грамадзяніна.
Наканісі Масатосі затрымалі ў ліпені 2024 года, але падрабязнасці ягонага пераследу былі агучаны ў сюжэце БТ толькі ў верасні. У ім сцвярджалася, што мужчына «ажыццяўляў збор і перадачу на адрас японскай спецслужбы разведвальніцкай інфармацыі вайсковага характару».
Японія заявіла пратэст Беларусі ў сувязі з арыштам і абвінавачваннямі ў адрас свайго грамадзяніна Масатосі Наканісі. Галоўны сакратар Кабінета міністраў Японіі Ёсімаса Хаясі назваў сюжэт беларускіх прапагандыстаў пра Масатосі «вартым жалю» і заявіў, што японскі ўрад будзе аказваць «усю магчымую падтрымку, каб абараніць нашых суайчыннікаў».
У снежні 2024 года стала вядома пра затрыманне другога японца, што пацвердзіла амбасада Японіі. Яго прозвішча невядомае.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Цяпер чытаюць
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
Сфабрыкавалі проста для зорачкі і каб паказаць сваю працу. І таму што мазгі думаюць вузка-шаблонна і без сумлення.