Грамадства1414

Вядомы айцішнік адкрыў кампанію ў Польшчы. Шэсць банкаў адхілілі заяўку на рахунак

З Польшчы прыходзіць нямала гісторый пра праблемы беларусаў з мясцовымі банкамі. Герой гэтага кейса — фаўндар Vochi, бізнэс-анёл Ілья Лясун, які цяпер жыве ў Варшаве.

Варшава. Ілюстрацыйнае фота

Ілья з жонкай вырашылі зарэгістраваць кампанію, каб арганізаваць інвестыцыйную дзейнасць у Польшчы. Паводле яго слоў, зрабіць гэта было вельмі лёгка. Праблемы пачаліся пазней, калі яны захацелі адкрыць бізнэс-рахунак — шэсць банкаў адхілілі іх заяўку, піша Devby.io.

«Некаторыя з іх казалі, што мы мігранты, некаторыя нічога не казалі. Я не comprenda, як гэта магчыма ў Еўропе», — напісаў Ілья ў LinkedIn.

Ён таксама задаецца пытаннем: «Калі я калі-небудзь вырашу запусціць новы стартап у Польшчы (50% шанцу, што так і будзе) і найму шмат людзей, як я буду ім плаціць? Як я буду плаціць падаткі?».

Пост сабраў больш за 40 спачувальных каментарыяў — не толькі ад беларусаў, але і ад польскіх інвестараў. Агульнае меркаванне — «абсалютна абуральна».

Многія ў каментарыях падзяліліся падобнымі гісторыямі, а розныя людзі раілі звярнуцца ў mBank, PKO, Santander або Millenium, якія нібыта больш лаяльныя (як быццам аўтар мог прапусціць усе гэтыя банкі). Хтосьці раіў паспрабаваць неабанкі Revolut і Wise, хтосьці прапаноўваў радыкальнае рашэнне — знайсці каўфаўндара з «моцным пашпартам», а хтосьці раіў адкрыць кампанію на Кіпры.

Чалавек з амерыканскім грамадзянствам здзіўляецца і дзеліцца сваім досведам: маўляў, ён, таксама імігрант, адкрыў аж тры кампаніі ў Польшчы — якія могуць быць праблемы з рахункам?

«Тут (як і ў ЕС у цэлым) банкі функцыянуюць як падраздзяленне праваахоўных органаў, спецслужбаў, падатковай, палітычных партый і г. д. Ваш рахунак пастаянна кантралюецца, штучны інтэлект адзначае актыўнасць, банкаўскія супрацоўнікі і розныя агенцтвы ручна правяраюць яго, а вашыя сродкі могуць быць замарожаныя (ці нават арыштаваныя) па любым запыце падатковай інспекцыі, без магчымасці абскарджання.

Банкаўскай таямніцы не існуе, прыватнасць даных — гэта міф, а правы ўласнасці — проста паказуха», — піша яшчэ адзін імігрант, дата-архітэктар з Кракава.

Іншы, мяркуючы па ўсім, беларус з польскім грамадзянствам «суцяшае», што нават польскі пашпарт не ратуе ад праблем: сістэма можа зрэагаваць забаронай на месца нараджэння ў Беларусі. Яму паўтарае стартапер-паляк: «Нават будучы палякам у Польшчы, мне даводзіцца атрымліваць дзіўнае пацверджанне ад натарыуса, каб адкрыць банкаўскі рахунак для кампаніі».

З сумнай гісторыяй у каментары прыйшоў беларус Слава Мазай: праз тры месяцы пасля адкрыцця бізнес-рахунку банк проста закрыў яго і выдаў грошы наяўнымі без тлумачэння прычын.

Некаторыя ўдзельнікі супольнасці прапануюць аўтару паста напісаць ім у асабістыя паведамленні, намякаючы на прыватную дапамогу, іншыя проста спачуваюць.

Яшчэ адзін каментатар, уладальнік расійскага пашпарта, раіць адстойваць свае правы:

«Паспрабуйце пісаць лісты-скаргі аб парушэннях вашых правоў у штаб-кватэру банка. Я яшчэ прыгразіў адпраўкай скаргі ва ўсе наглядныя органы Польшчы і Еўрасаюза. Мне адразу ж адказалі з банкаў, што гэта проста памылкі на месцах і, вядома ж, усё мне адкрыюць. Але пакуль ішлі адказы, я ўжо паспеў адкрыць рахунак у PKO. Там пытанняў не было».

Праўда, з кантэксту не вельмі зразумела, ішла гаворка пра рахунак фізасобы ці бізнэс-акаўнт (гэта зусім розныя гісторыі — фізасобе адкрыць рахунак значна прасцей, чым кампаніі).

У цэлым колькасць неабыякавых водгукаў яшчэ раз пацвярджае: вядзенне бізнесу ў Польшчы для грамадзян Беларусі можа быць звязана з фундаментальнымі праблемамі.

Каментары14

  • даведка
    18.03.2025
    А вот Дмитрий Збышекович Побяржин не испытал никаких проблем с легализацией и открытием счётов на исторической родине своих предков, хоть он и служил в КГБ.
  • Чаркашкварка
    18.03.2025
    Скажыце дзякуй сiпатаму калгаснаму фюрэру якi ўцягнуў Беларусь у пуцiнскую вайну
  • цыкада
    18.03.2025
    так это другое. вот если бы Побяржин проголосовал не так как надо и полиграф не прошел, ему бы лет на 10 выезд закрыли из сосута

Цяпер чытаюць

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус жыве ў доме, які пабудаваў з саломы, пяску і гліны. Пры гэтым ён — адзіны жыхар вёскі. Як адчуванні?8

Папа Францішак перад смерцю перадаў 200 тысяч еўра макароннай фабрыцы6

Гродзенка аддала за нарошчаныя валасы амаль пяць тысяч рублёў — за што такія грошы?1

Лаўроў заявіў, што Расія адмовіцца перадаць Запарожскую АЭС пад кіраванне ЗША2

БПЦ аслупавала сквер у гістарычным цэнтры Гомеля6

Рубіа: Наступны тыдзень стане крытычным для дасягнення міру ва Украіне16

Парашутыстка захрасла на дрэве ў Маларыцкім раёне4

Віла нацысцкага злачынцы Германа Гёрынга прадаецца за 18 мільёнаў еўра1

Праз «пагрозу жыццю і здароўю грамадзян». У Мінску да канца года перакрыюць вуліцу Галадзеда

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Беларус, які жыве ў Тэхасе, тлумачыць, чаму рашэнні Трампа зразумелыя многім амерыканцам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць