Грамадства

Святлана Ціханоўская сустрэлася з былой палітзняволенай Антанінай Канавалавай

Сустрэча адбылася ў віленскім офісе, дзе Святлана прывітала Антаніну цёплымі словамі і кветкамі.

Фота: Офіс Святланы Ціханоўскай

Святлана Ціханоўская сустрэлася з былой палітзняволенай Антанінай Канавалавай, даверанай яе асобай падчас выбараў 2020 года, паведамляе яе прэс-служба.

Сустрэча адбылася ў віленскім офісе, дзе Святлана прывітала Антаніну цёплымі словамі і кветкамі. Падчас размовы абмеркавалі тое, што адбываецца ў калоніі і магчымасці рэабілітацыі пасля гадоў за кратамі. Да таго ж, Антаніна падзялілася эмоцыямі пасля вызвалення, распавяла пра адаптацыю да новага жыцця і пра тое, як звыкаецца з новай рэальнасцю.

«Кожная жанчына, якая прайшла праз беларускія турмы — гэта доказ неверагоднай сілы і стойкасці. Антаніна была са мной яшчэ на пачатку шляху, і сёння я вельмі шчаслівая бачыць яе на волі. Нарэшце яе могуць абняць яе дзеткі. Мы мусім не толькі дапамагаць ім аднавіцца, але і працягваць змаганне за тых, хто ўсё яшчэ за кратамі», — сказала Святлана Ціханоўская.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы будуць судзіць банду, якая рабавала грузавікі. З 13‑ці падсудных пяцёра беларусы

У «Белавія» расказалі, чаму ў авіякампаніі так шмат начных рэйсаў

Махляры нагрэлі двух мужчын на 101 чырвонай ружы

У Нарвегіі адрэагавалі на абразлівае выказванне Трампа з гумарам — падборкай дызайнерскіх прыбіральняў ФОТЫ1

«Не збіраюся стрымлівацца». Эстонскі прэм'ер адказаў на просьбу Пентагона не называць Пуціна пацуком6

«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз3

Амерыканцы ставяць рэкорды па датэрміновым галасаванні ў Кангрэс. Бюлетэнь папрасіў нават Папа2

У Расіі вырашылі не рамантаваць свой самы магутны вайсковы карабель12

УСУ знішчылі на Луганшчыне расійскі верталёт Мі-8 ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне4

«Рускай мовы мой сын не чуе». Маргарыта Ляўчук — пра выклікі мацярынства, вяртанне на вялікую сцэну, абражанага Лукашэнку і каханне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць