Амерыканская разведка не пацвярджае заявы Расіі аб акружэнні УСУ на Куршчыне
Прэзідэнты ЗША і Расіі Дональд Трамп і Уладзімір Пуцін неаднаразова заяўлялі пра акружэнне ўкраінскіх войскаў у Курскай вобласці. Аднак жа тры амерыканскія і еўрапейскія крыніцы агенцтва Reuters, знаёмыя з ацэнкамі амерыканскай разведкі, інфармацыю пра нібыта акружэнне абвяргаюць.

Паводле звестак агенцтва, амерыканскія разведслужбы, уключаючы ЦРУ, падзяліліся гэтай ацэнкай з Белым домам на мінулым тыдні. Тым не менш, Трамп працягваў сцвярджаць, што ўкраінскія войскі акружаныя на захадзе Курскай вобласці Расіі.
Амерыканская і еўрапейская разведкі пацвердзілі, што ўкраінскія войскі адчуваюць моцны ціск з боку расійскіх сілаў, але не знаходзяцца ў поўным акружэнні.
Рада нацыянальнай бяспекі ЗША не адказала напрамую на пытанні Reuters аб ацэнках разведкі, але спаслалася на супольную заяву дзяржсакратара Марка Рубіа і дарадцы ў нацыянальнай бяспецы Майка Уолтца, дзе згадваўся званок Трампа Зяленскаму і іх дамоўленасць працягваць абмен разведданымі «па Курску». Белы дом, ЦРУ і офіс дырэктара Нацыянальнай разведкі ад каментароў адмовіліся.
Раней прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, прызнаючы складанае становішча ўкраінскіх вайскоўцаў, неаднаразова абвяргаў заявы аб акружэнні ўкраінскіх войскаў. Генштаб УСУ заяўляў пра тое, што ўкраінскае войска «заняло больш выгадныя рубяжы абароны і працягвае выконваць задачы».
У сваю чаргу, амерыканскі Інстытут вывучэння вайны (ISW) 14 сакавіка заяўляў, што «не выявіў ніякіх геалакаваных доказаў таго, што расійскія сілы акружылі значную колькасць украінскіх сіл у Курскай вобласці або дзе-небудзь яшчэ ўздоўж лініі фронту».
Са жніўня 2024 года, калі ўкраінскія войскі прарваліся праз заходнюю мяжу Расіі ў Курскай вобласці, УСУ страцілі амаль усю раней занятую тэрыторыю, уключаючы райцэнтр Суджа. Паводле даных з адкрытых крыніц, калі раней Украіна кантралявала каля 1295 квадратных кіламетраў, то цяпер — ад 51 да 78.
«Усё скончана». Украінскія вайскоўцы расказалі пра адступленне з Курскай вобласці
Зяленскі: Курская аперацыя выканала сваё заданне
Генштаб УСУ абверг заяву Трампа аб «акружэнні ўкраінскіх войскаў»
У Мінску ад імя праваслаўнай царквы беларусаў заклікаюць збіраць рэчы жыхарам Курскай вобласці
«Трамп, відаць, не пагадзіўся на гэтыя вар'яцкія ўмовы»: першыя рэакцыі на размову Трампа з Пуціным
Каментары
Вот и здесь историю с несколькими военными ВСУ, которые действительно попали в плен на Курщине, Путин раздул до масштабов вяземского котла времен второй мировой. Затем для лучшей усвояемости смачно приправил её дифирамбами в адрес Трампа и проклятьями в адрес демократов, якобы укравших у Трампа победу в 2020, и влил эту белиберду в уши рыжего поциента. А поскольку тот верит другу Владимиру больше, чем собственным спецслужбам еще со времен встречи в Хельсинки в 2018 году, то он немедленно вышел с инициативой максимально гуманно обойтись с запертой в котле группировкой. Тем более что на безрыбье по результатам звонка даже эта чушь намного лучше для имиджа неудавшегося миротворца "за 24 часа", чем отдающая полным идиотизмом договоренность о матче КХЛ-НХЛ.