Гісторыя99

Навукоўцы змаглі вызначыць магчымых сваячак Ефрасінні Полацкай дзякуючы генетычнаму аналізу

На падставе даследавання парэшткаў, выяўленых на тэрыторыі Спаса-Праабражэнскай царквы ў Полацку, вызначаныя жанчыны, якія, з высокай доляй імавернасці, былі блізкімі сваячкамі беларускай святой. 

Антраполаг Вольга Емяльянчык. Фота: novaya.by

Да значнага навуковага адкрыцця ў галіне гістарычнай генетыкі і антрапалогіі прывяло супрацоўніцтва беларускіх і расійскіх навукоўцаў, паведамляе «СБ Беларусь сегодня».

Супрацоўніцтва паміж Полацкім дзяржаўным універсітэтам і Інстытутам этнаграфіі і антрапалогіі імя Міклуха-Маклая Расійскай акадэміі навук пачалося ў 2020 годзе. У межах сумеснага праекта была створана міжнародная лабараторыя антрапалагічных даследаванняў, якая дазволіла праводзіць складаныя ізатопныя і генетычныя аналізы касцяных астанкаў.

Падчас археалагічных работ на тэрыторыі Спаса-Ефрасіннеўскага жаночага манастыра былі знойдзены саркафагі з некалькімі жаночымі чарапамі. Марфалагічныя асаблівасці гэтых чэрапаў адрозніваліся ад пахаванняў XVII—XVIII стагоддзяў, што выклікала здагадку пра іх значна ранейшае паходжанне.

Выяўлены ў 2020 годзе саркафаг. Фота: novaya.by

У 2020 годзе даследчыкі выявілі закрыты саркафаг XII стагоддзя з добра захаваным жаночым шкілетам. Гэтая знаходка дала магчымасць правесці параўнальны генетычны аналіз.

Расійскія спецыялісты з лабараторыі гістарычнай генетыкі правялі даследаванне ДНК. Аналіз паказаў, што ўсе жанчыны звязаныя паміж сабой блізкім роднасным сваяцтвам — на ўзроўні «маці — дачка — сястра».

Улічваючы археалагічны кантэкст і згадкі ў жыціі Ефрасінні, дзе гаворыцца пра яе родную і стрыечную сястру, а таксама пляменніц, якія прынялі манаства, навукоўцы лічаць вельмі магчымым, што знойдзеныя жанчыны — сваячкі Ефрасінні Полацкай.

Дадатковыя звесткі былі атрыманыя дзякуючы фотаграметрыі і антрапалагічнай рэканструкцыі.

Спецыялісты аднавілі выгляд жанчын: усе яны былі бландзінкамі з блакітнымі вачыма. Такі фенатып, на думку даследчыкаў, можа сведчыць пра скандынаўскае паходжанне прадстаўніц роду Рурыкавічаў-Рагвалодавічаў, нашчадкам якога была і сама Ефрасіння.

Вольга Емяльянчык са шкілетам жыхара Полацка XI—XIII стагоддзяў. са слядамі цяжкай траўмы на чэрапе, магчыма, ад удару кісцянём. Фота: Sb.by

Даследаванні сталі часткай шырэйшага праекта, звязанага з рэканструкцыяй абліччаў жыхароў Старажытнай Русі. Іх вынікі ўвайшлі ў выданне «Насельніцтва Старажытнай Русі. Альбом у асобах» (Масква, 2024), сярод суаўтараў якога — беларускі антраполаг Вольга Емяльянчык, дацэнтка кафедры гісторыі і турызму Полацкага дзяржуніверсітэта.

Адкрыццё, зробленае ў Полацку, — першы такі выпадак у гісторыі беларускай антрапалогіі і дэманструе магчымасці міждысцыплінарнага падыходу ў даследаванні гісторыі насельніцтва Сярэднявечча.

Каментары9

  • Мене, тэкел, упарсін
    22.03.2025
    Спачатку ты дэфіліруеш на дыктатарскіх Еўрапейскіх гульнях. Потым спяваеш перад полацкімі службоўцамі РПЦ. Потым працуеш у ідэалагічным гістарычным праекце "Насельніцтва Старажытнай Русі".
  • Пытаннечка
    22.03.2025
    А чаму не старажытнай Беларусі?
  • Виктор
    22.03.2025
    Только наши предки восточные балты. Западные около 500 года до н.э. смешались с пришлыми угорскими племенами, получив от них характерный маркер гаплогруппу N1, которой нет у белорусов. За исключением северо-западной части, где проживают ассимилированные литовцы.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»5

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

Усе навіны →
Усе навіны

Паліцыя Дубая: 20-гадовая мадэль з Украіны ўпала з вышыні на будоўлі21

Памёр славуты баксёр-цяжкавагавік Джордж Форман1

Следам за дубайскім шакаладам у Беларусь прыходзяць «анёльскія валасы»3

Як выглядаюць чэргі на маршруткі з Мінска ў Барысаў і Жодзіна ВІДЭА7

Памятаеце стваральніка адыёзнага сайта «Літкрытыка», які быў палітвязнем? Здаецца, яго арыштавалі зноў3

Для бібліятэкі імя Караткевіча ў Рагачове закупляюць тысячы кніг, але ніводнай на беларускай мове16

Блогеру Мэлстрою адправілі позву на допыт у пасольства Расіі ў Чарнагорыі3

У Мінску сталі прадаваць бярозавы сок

Пяскоў сказаў, што Бедрос Кіркораў прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Але таму было 9 гадоў у 1941-м22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»5

Пасля выступлення Луганскага тэатра ў Мінску адна з глядачак выгукнула «Слава Украіне!»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць