Меркаванні4848

Пагражаюць за Дзень Волі? Вось што трэба рабіць

Следчы камітэт палохае наступствамі за святкаванне Дня Волі. Як правільна дзейнічаць у такой сітуацыі, піша Мікола Бугай.

Ілюстрацыйнае фота: пратэстоўца на акцыі ў Варшаве. Фота: Artur Widak NurPhoto via Getty Images

Хто яшчэ не адкінуў ілюзій, адкіньце. Мы маем бесчалавечны рэжым, які існуе на сродкі Масквы. За гэтыя гіганцкія грошы яны трымаюць гіганцкія рэпрэсіўныя структуры і прапагандысцкі апарат. Такіх памераў структур кантролю над грамадствам няма нідзе ў Еўропе — толькі ў Расіі і Беларусі.

Яны ўжо выкаранілі беларускую мову, якая была галоўным, што адрознівала беларусаў ад іншых народаў.

Яны знішчылі палітычныя інстытуты: у краіне няма парламента. У краіне няма незалежных судоў, незалежных СМІ — усіх і ўсё прызначае падкантрольны Маскве прэзідэнт. У краіне нават ліквідаваная грамадзянская супольнасць — тое, што расло знізу.

У прыватныя прадпрыемствы па новым законе дырэктараў будуць узгадняць.

І ўсё гэта пад нядрэмным вокам 60 тысяч камер відэаназірання, на нашыя ж грошы пастаўленых, якія робяць любы пратэст унутры краіны самаахвярнасцю з няясным канцом. Зараз іх задача — застрашыць і беларусаў у Вольным свеце, свайго роду «канчаткова вырашыць» беларускае пытанне.

«Нас б'юць і плакаць не даюць» — помню гэтыя словы немаладой рабочай з Пінска на адным са стрымаў «Радыё Свабода».

Логіка дзеяння ў такой сітуацыі ясная.

Яны гоняць на свае хакеі? Значыць, трэба ўхіляцца ад паходаў на іх.

Яны прымушаюць падпісвацца на «СБ»? Хай гэтыя газеты вісяць у туалетах.

Яны скаляць зубы з нагоды закрыцця «Радыё Свабода»? Значыць, трэба змагацца, каб яно засталося працаваць.

Яны нападаюць на Ціханоўскую і Байсол? Значыць, гэтыя людзі і структуры нармальна выконваюць свае задачы.

Яны падхвальваюць Трампа і Пазняка? Значыць, гэтыя людзі робяць штосьці выгаднае ім.

Так і з Днём Волі. Кожны беларус накрые стол найлепшым белым абрусам і паставіць на яго кветкі ці коцікі. А найбольшы гонар і павага — тым, хто маюць магчымасць і смеласць адзначыць яго публічна. Так, не ўсе маюць, не ўсім варта рызыкаваць. Але, раз ад Дня Волі так плюшчыць, так круціць ворагаў Беларусі — значыць, хвала рукам, якія трымаюць сцяг.

Каментары48

  • Пазьняк
    22.03.2025
    Пры ўсей павазе да аўтара артыкулу, столькі, сколькі Пазьняку пратрымацца ў палітыцы, жадаю таксама і вам.
  • Мікола, галоўнае забыў!
    22.03.2025
    [Рэд. выдалена]

    [Зрэдагавана]
  • Брэст
    22.03.2025
    Жыве Беларусь! І з-пад бетону прарасцём!
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант25

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Усе навіны →
Усе навіны

Візіт Вэнса ў Грэнландыю: віцэ-прэзідэнт ЗША распавёў пра пагрозы з боку Расіі і паабяцаў не ўжываць сілу1

У Мінску створаць першы атрад народнага апалчэння5

У Каардынацыйнай радзе новы спікер пасля знікнення Анжалікі Мельнікавай20

Больш за 1000 чалавек загінулі ў выніку землятрусу ў М'янме

У беларускай гімназіі ў Вільні з'явяцца дадатковыя месцы. Але заяўкі трэба пакідаць зараз2

«Ферментаваны напой, скарбніца прабіётыкаў». Захад з захапленнем адкрыў для сябе квас27

Анжаліка Мельнікава вылецела з Польшчы ў Вялікабрытанію11

Расіяне атакавалі беспілотнікамі Дняпро

У Баранавіцкім раёне знік 10-гадовы хлопчык

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант25

Знікненне спікеркі КР Анжалікі Мельнікавай. Усё важнае, што вядома на гэты момант

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць