Грамадства22

Літоўскія памежнікі затрымалі беларуса з падробленымі дакументамі на машыну

На памежным кантрольным пункце ў Медніках літоўскія памежнікі затрымалі аўтамабіль Hyundai Tucson, якім кіраваў 25-гадовы грамадзянін Беларусі. У іх узнікла падазрэнне, што рэгістрацыйнае пасведчанне, ідэнтыфікацыйны нумар (VIN) і дзяржаўныя нумары аўтамабіля — падробленыя, піша прэс-служба літоўскай Службы аховы дзяржаўнай мяжы.

Здарэнне адбылося ў ноч на 20 сакавіка, а аўтамабіль кіраваўся з Літвы ў Беларусь. 

Падчас праверкі транспартнага сродку і дакументаў мужчына паказаў памежнікам рэгістрацыйнае пасведчанне на аўтамабіль, нібыта выдадзенае ў Аўстрыі. Яно адразу выклікала падазрэнні, а пры дапамозе спецыяльнага абсталявання было выяўлена, што дакумент не адпавядае патрабаванням для вырабу каштоўных папер.

Дэталёва агледзеўшы аўтамабіль, памежнікі таксама засумняваліся ў аўтэнтычнасці VIN гэтага адносна новага пазадарожніка 2020 года выпуску, выбітага на кузаве і выгравіраванага пад пярэднім шклом, а таксама ў сапраўднасці ідэнтыфікацыйных налепак.

Дзяржаўныя нумары аўтамабіля, як мяркуецца, былі таксама падробленыя: нумарная таблічка не мае ахоўных элементаў, налепка раздрукаваная на каляровай лазернай друкарцы і няроўна абрэзаная.

Падчас допыту кіроўца растлумачыў, што павінен быў толькі даставіць пазадарожнік з Літвы ў Беларусь, а пра падробку дакументаў даведаўся толькі цяпер ад памежнікаў. Тым не менш, яго арыштавалі пакуль што на месяц. 

Увогуле ж за такое злачынства літоўскім законам прадугледжаныя грамадскія работы, штраф, абмежаванне свабоды, арышт альбо пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Каментары2

  • Archibald
    21.03.2025
    ён жа пакаяу́ся перад сеймам
  • Фраерок
    22.03.2025
    А на беларускім баку перабіты VIN, фэйкавыя налепкі і падробленыя дакументы нармальна б прайшлі? На што спадзяваліся?

Цяпер чытаюць

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Усе навіны →
Усе навіны

У Балгарыі праходзяць прэзідэнцкія выбары

«Белавія» адправіла першы прамы рэйс з Мінска ў Бангкок2

44‑гадовы мінчук на вуліцы Тэслы агаліўся перад дзяўчынай і пачаў мастурбаваць9

У апошнім баі прыкрыў сабою іншых. Кім быў загінулы ва Украіне беларускі добраахвотнік Віталь «Вітушка» Трыгубаў5

«Я вельмі сумую па якасці». Блогерка з Беларусі расказала, што ёй не спадабалася пасля пераезду ў Екацярынбург15

У Францыі пасля мірных акцый зноў успыхнулі беспарадкі. Затрымалі амаль тысячу чалавек8

Новыя меркаванні Юваля Харары пра «ракету ШІ, з якой мы не злезем»10

Белгарад масавана атакавалі беспілотнікі3

Махляры навучыліся здаваць праз Booking неіснуючае жыллё — вось як працуюць схемы4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі11

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць