Вайна33

Каліновец Аляксандр «Кусь» Клачко расказаў пра жудасны выпадак, які адбыўся з добраахвотнікам Белкай

«Да міны ён быў гатовы. А вось да таго, што на яго наездзе ўкраінскі БМП, не».

Аляксандр "Кусь" Клачко Alexander "Kus" Klachko Александр «Кус» Клачко
Аляксандр «Кусь» Клачко. Скрын відэа: malina_by / YouTube

Госцем новага выпуску ток-шоу «Жыццё-маліна» стаў каліновец Аляксандр «Кусь» Клачко. Ён падзяліўся падрабязнасцямі таго, як атрымаў цяжкія траўмы беларускі добраахвотнік з пазыўным «Белка». Той спачатку служыў у палку Каліноўскага а потым перайшоў у Інтэрнацыянальны легіён. Там ён стаў штурмавіком.

Пасля вяртання з паспяховага выканання задання «Белка» падарваўся на міне. Але гэта толькі пачатак гісторыі. Пасля на байца наехала ўкраінскае БМП, якая павінна была забраць параненых.

Як згадвае Аляксандр, ён разам з іншым добраахвотнікам Аляксандрам «Лахвіч» Наўковічам наведалі «Белку» ў шпіталі ў Кіеве, і баец сам расказаў ім падрабязнасці:

«Ён кажа: «Да міны я быў гатовы. Я нават, можа, не пракрычаў». Ён на нагах яшчэ стаяў, калі падарваўся. Не ўпаў. Таму што ў галаве «тут яшчэ міны, я ўпаду на другую міну, адарвуся яшчэ больш і хлопцаў пашкоджу».

А вось да таго, што на мяне наездзе ўкраінскі БМП, я не быў гатовы. Я крычаў, у мяне істэрыка пачалася. Я немым голасам роў».

Там цемра. БМП не бачыць. І часткова наехаў.

«Белку» выратавала тое, што была гразь і ўтварылася каляіна. І ён ляжаў у ёй. Таму гэта змякчыла».

Як адзначае Клачко, размаўлялі яны з «Белкай» чатыры гадзіны. Цяжка пакалечаны добраахвотнік не губляў аптымізму і з гумарам згадваў акалічнасці:

«Калі «Белка» гэта расказваў, вы б самі са смеху ўгаралі. (…) Гэта гісторыя вельмі трагічная, але калі б вы былі там са мной, калі «Белка» нам з «Лахвічам» гэта расказваў… Чалавек проста малайчына. То-бок страціў нагу, атрымаў вялікія пашкоджанні костак таза, але захаваў моц духа».

Каментары3

  • барадзед
    23.03.2025
    якія зараз патрэбы ў хлопца? сэрца баліць
  • Сяргей
    23.03.2025
    Ну Наша Ніва. Ну не спецыяльна там наехалі. Ну выпадкова так выйшла.
  • Лол
    23.03.2025
    У тэксце Полк Каліноўскага з малой, а ў спасылцы ў тэксце Полк з вялікай. Няўжо так цяжка вызначыцца і пісаць так, як Полк Каліноўскага сябе сам называе у сваіх афіцыйных дакументах ?

    [Зрэдагавана]

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Студэнтку, якая раптоўна памерла ў польскай Лодзі, пахавалі ў Беларусі1

Яна баіцца толькі аднаго — што не хопіць часу. Старшыні Рады БНР Івонцы Сурвіле — 90 гадоў28

Сёння — 15‑я гадавіна тэракту ў мінскім метро10

Трамп хоча ўзвесці ў Вашынгтоне 76‑метровую трыумфальную арку4

Новы трэнд — грыбная кава. Наколькі гэта сапраўды функцыянальны напой?3

Бяляцкі: Уся Беларусь — вялікая турма28

Трамп: Наступны крок — Марс!5

«Арыён» прывадніўся ў Ціхім акіяне. Гістарычная місія палёту да Месяца «Артэміда-2» паспяхова завершана9

Шымпанзэ ў джунглях Уганды вядуць самую крывавую вайну за ўсю гісторыю назіранняў. Ніхто не ведае чаму22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі24

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць