Вайна44

Пасля пачатку перамоў аб перамір'і расійская армія праводзіць рэкордную колькасць «мясных штурмаў»

Расійская армія ва Украіне рэзка павялічыла колькасць штурмавых аперацый пасля пачатку перамоў аб перамір'і, якія Крэмль вядзе пры пасярэдніцтве ЗША, піша The Moscow Times.

Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін. Фота: Sergey Guneyev Sputnik Kremlin Pool Photo via AP File 

За перыяд 1 да 26 сакавіка расійскія войскі правялі на 17% больш штурмавых нападаў, чым за ўвесь люты, падлічыў украінскі OSINT-праект DeepState.

За 25-27 сакавіка расійская армія праводзіла ў сярэднім больш за 200 штурмаў кожны дзень — і гэта рэкорд з пачатку 2025 года, адзначае DeepState.

Наступленне засяроджана на Купянскім, Ліманскім, Тарэцкім, Урамееўскім і Курскім адрэзках фронту, а найбольш цяжкая сітуацыя, як піша DeepState, склалася пад Пакроўскам — ключавым лагістычным цэнтрам УСУ ў Данецкай вобласці, праз які забяспечваюцца ўкраінскія сілы ў рэгіёне.

Расійскія войскі таксама ўзмацнілі штурмы малымі групамі на Запарожскім кірунку, паведаміў у пятніцу прэс-сакратар Сіл абароны Поўдня Украіны Уладзіслаў Валошын.

Наступленне ў вобласці, якую УС РФ кантралююць на гэты момант толькі на 70%, пачаўся ў першых чыслах сакавіка, а ў сярэдзіне месяца, паводле звестак Z-ваенкараў, войскам удалося прарваць абарону УСУ на шырыню 10 км і глыбіню 5 км і ўзяць пад свой кантроль некалькі сёлаў.

«Расіяне хочуць атрымаць як мага больш форы, як мага далей прасунуцца ў Запарожскай вобласці, калі змогуць, нават выйсці на адміністрацыйныя межы вобласці. Гэта адна з прычын таго, што сітуацыя на поўдні Украіны, і ў прыватнасці на запарожскіх кірунках, пачынае крыху абвастрацца», — растлумачыў Валошын.

«Мясныя штурмы» павялічваюць страты ў войсках, якія, па даных брытанскай разведкі, па стане на сакавік дасягнулі 900 тысяч чалавек, у тым ліку 200-250 тысяч забітымі.

Цяпер расійскія войскі знаходзяцца на адлегласці прыкладна за 25 км ад Запарожжа, але ўкраінскай абароне «не хапае глыбіні», каб эфектыўна стрымаць магчымы наступ, пісалі раней эксперты Амерыканскага інстытута вывучэнняў вайны. Гэтак жа, па іх ацэнцы, ідуць справы на Харкаўскім фронце і каля ключавых гарадоў Данбаса, якія могуць апынуцца пад пагрозай, калі абарона дасць «расколіну».

Расія на перамовах з ЗША настойвае на тым, каб усе чатыры вобласці Украіны — Данецкая, Луганская, Запарожская і Херсонская — перайшлі пад яе кантроль у адміністрацыйных межах, расказвалі раней крыніцы The Moscow Times, знаёмыя з пазіцыяй вышэйшага кіраўніцтва Расіі.

Каментары4

  • Алексей
    29.03.2025
    Чепуху несёте

    [Зрэдагавана]
  • Ёсік
    29.03.2025
    Каб захапіць пабольш тэрыторый. Навошта табе столькі зямелькі, пуцін? 2*4 і глыбінёй 2,5 табе зробяць. Навошта табе гэтыя тысячы квадратных кіламетраў?
  • Одни мамкины генералы
    29.03.2025
    Без пехоты и штурмов никакие земли нигде в мире не захватываются. Так бы и написали, что ВСУ драпает в сторону Лендана, вслед за Мельниковой.

Цяпер чытаюць

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Усе навіны →
Усе навіны

Міраславу Лазоўскаму хочуць надаць званне ганаровага грамадзяніна Роўна1

Спявачка Арыяна Грандэ запатрабавала ад Белага дома не выкарыстоўваць яе песень у антыіміграцыйных роліках

12‑гадовую іспанскую дзяўчынку згвалцілі пяць аднакласнікаў на дні нараджэння. Ім за гэта нічога не будзе28

Двухмесячнае дзіця выпадкова атруцілася лімоннай кіслатой з чайніка

На «Беларуськаліі» загінуў рабочы, яшчэ двое атрымалі траўмы

Памерла тайская прынцэса Баджракіціябха — старэйшая дачка караля і абаронца правоў вязняў. Тры гады яна была ў коме

Дзмітрый Мядзведзеў апублікаваў здзеклівае віншаванне з Днём Расіі38

«Большая частка сядзіць сумленна, але ціха». Павел Вінаградаў пра палітвязняў, чые прозвішчы невядомыя6

Беларус зрабіў прапанову каханай каля знакамітага фантана Трэві ў Рыме — пад апладысменты дзясяткаў турыстаў50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе9

Прапагандысты запэўніваюць, што 196 палітвязняў ужо на свабодзе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць