Грамадства66

«Мы перамаглі». Хлопчыку з Магілёва ўвялі самы дарагі прэпарат ад смяротнага захворвання

Арцёму Пад’ялоўскаму з Магілёва, у якога смяротнае генетычнае захворванне — міяпатыя Дзюшэна, увялі лекі за 2,9 мільёна даляраў у Дубаі. Пра гэта расказала яго маці ў інстаграме.

«Пасля доўгіх месяцаў хваляванняў, бясконцай барацьбы і вашай каласальнай падтрымкі — прэпарат дастаўлены ў клініку і ўжо ўведзены! Мы гэта зрабілі разам. І няма слоў, каб перадаць, як удзячныя мы кожнаму, хто прайшоў гэты шлях з намі!

Ваш удзел — гэта не проста дапамога і падтрымка. Гэта Цуд, вытканы з добрых сэрцаў», — напісала маці хлопчыка.

Гэты самы вялікі збор у гісторыі краіны быў закрыты за 9 месяцаў. 

Каментары6

  • Пытанне
    30.03.2025
    Чаму такі прэпарат не зробяць у НАН РБ? Не было загаду Галоўнага Доктара Навук?
  • Чавус
    30.03.2025
    Арцёму - здароўя! Яго бацькам - вытрымкі.
    Верым, можам, пераможам! :)
  • дык
    30.03.2025
    вось жа побач артыкул - https://nashaniva.com/364666 - дзе хлопец выдатна сказаў - "апошнія пяць гадоў рэжым траціў рэсурсы не на тое, каб краіна развівалася, а на рэпрэсіі. Замест таго, каб ствараць, напрыклад, штучны інтэлект, машыны ці нешта іншае, яны шукаюць людзей, якія выходзілі ці нейкім чынам выказваліся супраць Лукашэнкі.
    Усе «дасягненні» Беларусі, якія я бачу за апошнія пяць гадоў — гэта арышты, арышты, арышты. І яны гэтым ганарацца, бо больш няма чым!"

Цяпер чытаюць

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы28

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Усе навіны →
Усе навіны

Рыта Дакота спрачаецца з былым мужам за аліменты 745 даляраў6

У ЗША парады ChatGPT прывялі да смерці жанчыны. Яе сваякі падалі на OpenAI ў суд1

Падчас фестывалю Pradmova ў Празе будзе працаваць выстава малюнкаў палітвязняў

У Брэсце мужчына забіў нажом жонку і цешчу3

Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах6

У цэнтры Гомеля знеслі даўгабуд, які за 13 гадоў так нічым і не стаў1

Колькасць ахвяр чыгуначнай катастрофы ў Іспаніі павялічылася да 64‑х чалавек1

Украіна замест НПЗ пачала атакаваць металургічныя заводы Расіі4

Сын міністра Кубракова стаў начальнікам Цэнтральнага РУУС Мінска. Маёр, але будзе кіраваць палкоўнікамі16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы28

Соф'я Сапега: Пратасевіч нагаварыў на мяне цэлы том крымінальнай справы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць